Архив меток: дыяканат

Ватыкан не знайшоў падстаў для жаночага дыяканату

Спецыяльная ватыканская камісія, створаная для вывучэння магчымасці дыяканату жанчын, прадставіла Папу Льву XIV выніковы даклад, у якім заявіла пра адсутнасць падстаў для высвячэння жанчын у дыяканы. Аднак прыхільнікаў гэтага такія высновы не спынілі. Пытанне дыяканскага пасвячэння жанчын у Каталіцкім касцёле абмяркоўваецца ўжо працяглы час. Яго прыхільнікі звяртаюць увагу на існаванне жанчын-дыяканаў у раннім Касцёле ды на неабходнасць належнага прызнання жаночага ...

Читать далее »

Двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння. Гэтыя студэнты – Яраслаў Казлоўскі з Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Януль з Віцебскай дыяцэзіі. Кандыдатамі да прыняцця пасвячэння іх прызначыў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй на ранішняй малітве. Біскуп звярнуўся да іх з пастырскім словам, ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Фізікела дыяканам: нясіце ў свет надзею, якая не расчароўвае

«Калі вы жадаеце прыняць сучасны евангелізацыйны выклік, вы павінны ўмець апранаць мову веры ў вопратку надзеі», — нагадаў прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі італьянскім дыяканам. Арцыбіскуп Рына Фізікела звярнуўся да ўдзельнікаў XXIX Нацыянальнай канферэнцыі, арганізаванай супольнасцю італьянскіх дыяканаў. У мерапрыемстве, якое прайшло ў Асізі 5-8 жніўня 2024 года, прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Іерарх заахвоціў дыяканаў быць «прарокамі» і «сейбітамі надзеі», ...

Читать далее »

Папа стварыў камісію па вывучэнні пытання дыяканату жанчын

Францішак стварыў Камісію па вывучэнні дыяканату жанчын. Такое рашэнне ён прыняў пасля доўгай малітвы і разважання, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 2 жніўня Залай Друку Апостальскай Сталіцы. У склад новай Камісіі ўвайшлі трынаццаць чалавек, амаль палова з якіх – жанчыны, шэсць асоб. Вывучыць важнае і складанае пытанне жаночага дыяканату Пантыфік дыверыў святарам, кансэкраваным асобам, тэолагам, рэктарам вышэйшых навучальных устаноў і ...

Читать далее »