У Вігілію Божага Нараджэння супрацоўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Віцебску. Гэтым разам замест салодкіх падарункаў дзеці атрымалітакі неабходны ў зімовую пару абутак. Разам з валанцёрамі дзіцячы дом наведаў дырэкатар Віцебскага Карытас кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падкрэсліў, што дапамога сіротам і пакінутым з’яўляецца неабходным складнікам хрысціянскага светапогляду. Кароткую экскурсію для гасцей інтэрната правяла дырэктар гэтай установы Культэнка Наталля Уладзіміраўна. ...
Читать далее »