Архив меток: дакумент

Апостальская Сталіца прадставіла дакумент аб спорце

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця апублікавала дакумент пад назвай “Даць лепшае з сябе”, прысвечаны хрысціянскаму бачанню спорту. Яго прэзентацыя прайшла 1 чэрвеня 2018 г. у Ватыкане. Дакумент скаладаецца з пяці раздзелаў. У ім утрымліваецца агляд гісторыі спартыўнай дзейнасці, антрапалагічны аналіз спорту з пункту гледжання каштоўнасцяў, разглядаюцца некаторыя выклікі і скажэнні ў гэтай сферы, такія як допінг і карупцыя, ...

Читать далее »

Адпуст: адкуль паходзіць і ў чым яго сутнасць?

У касцёльным асяроддзі вернікі даволі часта чуюць слова «адпуст». Гэтым словам часам называюць парафіяльны фэст. Святары пры розных нагодах нагадваюць вернікам пра магчымасць атрымаць адпуст. Што ж гэта за пабожная практыка і чаму яна такая важная? Галоўныя дакументы Касцёла — Кодэкс Кананічнага Права (канон 992) і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла ( нум. 1471) — акрэсліваюць адпуст як Божае прабачэнне часовых караў ...

Читать далее »

Ватыканскі ліст да біскупаў на тэму хрысціянскага збаўлення

1 сакавіка 2018 года ў Ватыкане адбылася прэзентацыя ліста Кангрэгацыі Веравучэння да біскупаў Каталіцкага Касцёла “Placuit Dei”, прысвечанага некаторым аспектам хрысціянскага збаўлення. Спікерамі выступілі: арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, і арцыбіскуп Джакама Марандзі, сакратар узгаданай дыкастэрыі. Выданне дакумента з’яўляецца адказам на просьбы шматлікіх тэолагаў, якія пасля публікацыі ў 2000 годзе дэкларацыі аб адзінасці і збаўчай паўсюднасці Езуса ...

Читать далее »

Як паступіць у семінарыю? Адкрыты набор кандыдатаў

Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адкрыла прыём кандыдатаў на 2017/2018 навучальны год. Падчас іспытаў кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла. Уступны экзамен пройдзе 10 ліпеня ў 9.00 і 10 жніўня ў 9.00 па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16. Можна прыехаць напярэдадні, загадзя ...

Читать далее »

Святы Пасад выдаў новы дакумент аб адносінах з юдаізмам

10 снежня ў Ватыкане быў прадстаўлены новы дакумент Папскай камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам пад назвай “Дары і пакліканне Божае нязменныя”. Ён прымеркаваны да 50-годдзя дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій “Nostra aetate”.  Дакумент разглядае тэалагічныя пытанні, якія тычацца адносін паміж католікамі і юдэямі. Падкрэсліваецца іх асаблівы статус у кантэксце міжрэлігійнага дыялогу, паколькі хрысціянства мае ...

Читать далее »