Архив меток: біскуп Юзаф Станеўскі

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі афіцыйна ўступіў на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

23 кастрычніка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылася ўрачыстая цэлебрацыя з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Дзякуючы прамой трансляцыі на партале Сatholic.by урачыстасць мелі магчымасць паглядзець усе ахвотныя ў розных кутках Беларусі і за мяжой. А 11-й гадзіне былы тытулярны біскуп Табаікары і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, якога ў свята ...

Читать далее »

Кананічнае ўступленне на пасаду арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адбудзецца ў кастрычніку

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што 23 кастрычніка адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Да моманту яго кананічнага ўступлення на пасаду пастырскае кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй здзяйсняе Апосталькі адміністратар sede vacante біскуп Казімір Велікаселец. ...

Читать далее »

Юзаф Станеўскі прызначаны арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы недалёка ад Гродна ў сям’і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У ...

Читать далее »

Блог біскупа. Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць на зямлі

14 кастрычніка, калі ў Беларусі адзначаецца Дзень маці, біскуп Юзаф Станеўскі допіс у блогу прысвяче нашым дарагім матулям. Я ведаю рукі, якія заўсёды благаслаўляюць. Ведаю вочы, якія ўсміхаюцца, калі хтосьці побач, і плачуць, калі ніхто не бачыць. Я ведаю сэрца, якое ніколі не перастае любіць і заўсёды прабачае. Гэта рукі, вочы і сэрца тваёй маці. Мае дарагія сябры, усе мы ...

Читать далее »

Блог біскупа. Настаўнік — прафесія, місія і пакліканне

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень настаўніка. З гэтай нагоды біскуп Юзаф Станеўскі свой сённяшні допіс у блогу прысвячае прадстаўнікам гэтай незаменнай і высакароднай прафесіі. Мае дарагія сябры, вітаю вас. Асаблівыя словы прывітання я скіроўваю да ўсіх, хто сёння дзякуе Богу за дар паклікання да вельмі адказнай прафесіі, місіяй якой з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі: ...

Читать далее »

Блог біскупа Станеўскага: Малюся за цябе, Беларусь

Мае дарагія сябры, любая моладзь Беларусі, браты і сёстры ў Хрысце Пану і праз супольнае жыхарства на Малой Радзіме, імя якой — Беларусь! Вось і настаў апошні летні месяц. Мала хто, напэўна, меркаваў, што ён будзе настолькі гарачым на нашай Бацькаўшчыне. І хоць ёсць прымаўка, што пасля святой Ганны да абеду — лета, а ўвечары — восень, то сёлетняя «восень» ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі: Ці хрысціянін павінен баяцца?

У сваім блогу ў сённяшняй складанай сітуацыі біскуп Юзаф Станеўскі, звяртаючыся да моладзі, піша пра тое, як па-хрысціянску перажыць час выпрабавання — без страху і з малітвай. Мае дарагія сябры, я зноў звяртаюся да вас са сваім роздумам над цяперашняй гадзінай. Кожны з нас, сочачы за навінамі, успрымае пачутае па-рознаму: хтосьці — спакойна і разважліва, хтосьці — насцярожана і з ...

Читать далее »

Святы Валянцін — заступнік закаханай моладзі

У сённяшнім блогу біскуп Юзаф Станеўскі вяртаецца да пытанняў, якія моладзь задала падчас «Дыялогу з Мітрапалітам», і прапануе паглядзець на тое, што хвалюе юнакоў і дзяўчат, з іншай перспектывы. Любая моладзь, закаханыя хлопцы і дзяўчаты, прывітанне! Вось і прыйшоў гэты чаканы вамі і вашымі аднагодкамі ва ўсім свеце дзень 14 лютага — успамін святога Валянціна, або Дзень закаханых. Няма такой ...

Читать далее »

Бывайце, яслі! Як маладому хрысціяніну стаць сведкам Хрыста для аднагодкаў?

У свята Аб’яўлення Пана, калі ў касцёлах прыбіраюць калядныя батлейкі, біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае выказванні трох Папаў нашага часу і дзеліцца з моладдзю сакрэтам таго, як быць сведкам Хрыста для аднагодкаў. Любая моладзь! Святы Ян Павел II, Папа і вялікі сябра моладзі, 100-годдзе з дня нараджэння якога Касцёл на Беларусі асаблівым чынам перажывае ў 2020 Пастырскім годзе, ...

Читать далее »

Ці праўда, што адзін любіць, а другі дазваляе сябе любіць? Разбіраемся разам з біскупам Юзафам Станеўскім

У нядзелю ў актаве Нараджэння Пана, калі ў Касцёле адзначаецца свята Святой Сям’і, біскуп Юзаф Станеўскі допіс у сваім блогу прысвяціў тэме мінулага пастырскага года ў Касцёле на Беларусі «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі». Дарагія браты і сёстры! Любая моладзь! Сёння завяршаецца пастырскі год, які ў Касцёле на Беларусі праходзіў пад дэвізам: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі ...

Читать далее »