18 верасня парафія св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску святкавала стагоддзе свайго існавання. Паколькі ў гэты дзень адзначаецца літургічны ўспамін нябеснага апекуна парафіі, святкаванне юбілею супала з яе адпустовай урачыстасцю. З каталіцкіх іерархаў гасцямі свята сталі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Сярод запрошаных былі ранейшыя пробашчы парафіі, ...
Читать далее »Архив меток: беларускія біскупы
Біскупы Беларусі запрашаюць Папу Льва XIV наведаць краіну
Падчас галоўных урачыстасцей у санктуарыі ў Будславе каталіцкія біскупы Беларусі запрасілі Льва XIV здзейсніць апостальскі візіт у краіну. Запрашэнне Пантыфіку было агучана падчас урачыстасцей у гонар Маці Божай Будслаўскай 5 ліпеня 2025 года. Імшу, якую трансліравалі YouTube-канал нацыянальнага санктуарыя і Трэці канал дзяржаўнага тэлебачання, узначаліў старшыня епіскапату, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Запрашаем і з нецярпеннем чакаем Папу Льва XIV у Беларусі ...
Читать далее »«Гэта Ватыкан»… Беларускія іерархі наведалі з візітам Апостальскую Сталіцу
З 18 па 22 лютага беларускія іерархі – арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі – наведалі Ватыкан. Яны правялі шэраг важных сустрэчаў, хоць некаторыя з запланаваных спатканняў правесці не атрымалася. 20 лютага ў Дзяржсакратарыяце іерархі сустрэліся з кардыналам П’етра Паралінам. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама беларускі святар Раман Суша, які зʼяўляецца доктарам тэалогіі і выкладае ў папскіх універсітэтах у Рыме. ...
Читать далее »Важны візіт беларускіх біскупаў у Ватыкан
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі правялі важную сустрэчу з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам у Ватыкане, абмеркаваўшы становішча Касцёла ў Беларусі. Працягваецца візіт прадстаўнікоў беларускага епіскапата ў Рым, які пачаўся 18 лютага 2025 года. Падчас знаходжання ў Вечным горадзе іерархі прынялі ўдзел у значнай падзеі – біскупскім пасвячэнні Філіпа Чампанэлі, падсакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. 20 лютага 2025 года ...
Читать далее »Прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату скіруюцца на сустрэчу з Папам Францішкам у Казахстан
У верасні афіцыйныя прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату скіруюцца ў Казахстан на сустрэчу з Папам Францішкам. Як паведамлялася раней, візіт Святога Айца ў гэтую еўразійскую краіну пройдзе з 13 па 15 верасня. У межах гэтага апостальскага падарожжа Папа Францішак наведае Нур-Султан, дзе возьме ўдзел у кангрэсе лідараў сусветных рэлігій. Ад беларускага каталіцкага епіскапату ў Казахстан скіруюцца Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у ...
Читать далее »Зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі! Вось ужо некалькі дзён у нашай Бацькаўшчыне працягваюцца сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве напружанасць. У выніку актыўнага супрацьстаяння пралілася кроў і ёсць шмат пацярпелых як фізічна, так і маральна. Многія з іх — гэта мірныя і нявінныя людзі рознага ўзросту. Мы, ...
Читать далее »Пакліканыя з Марыяй. Аповед удзельніка Дзён моладзі ў Гродне
Пакліканыя з Марыяй Да жыцця ў ласцы Божай! Просім Божай дапамогі! Каб па прыкладу Марыі, Жыць з Богам у кожнай хвіліне! Сустрэчы моладзі Беларусі. Тое, што аб’ядноўвае нас ужо ў трэці раз. Тое месца, дзе маладыя людзі могуць узмацніць або ўпэўніцца ў глыбіні сваёй веры праз знаёмства са сваімі аднагодкамі, братамі і сёстрамі ў Хрысце. У Евангеллі паводле Мацвея сказана: ...
Читать далее »Беларускія біскупы: ТЭСТ
Што ты ведаеш пра беларускіх іерархаў? Правер свае веды ў новым тэсце “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Ірына Радзевіч
Читать далее »Як працаваць са святарамі і свецкімі асобамі ў Касцёле? Беларускія біскупы прымаюць удзел у фармацыйнай сустрэчы ў Варшаве
Прадстаўнікі чатырох дыяцэзій Беларусі — біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прымаюць удзел у фармацыйнай сустрэчы на тэму выкарыстання чалавечых рэсурсаў у Касцёле. Сустрэча праводзіцца 19–22 лютага ў Еўрапейскім цэнтры камунікацыі і культуры (ЕЦКК) у Варшаве. Арганізатарамі выступаюць ЕЦКК і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у ЗША. Мэтай ...
Читать далее »Візіт Аd limina Apostolorum беларускіх біскупаў завяршыўся. Іерархі вяртаюцца на Радзіму
7 лютага завяршыўся візіт Ad limina Apostolorum каталіцкіх біскупаў Беларусі, паведамляе catholic.by. У гэты дзень беларускія іерархі цэлебравалі Эўхарыстыю ў базыліцы святой Марыі Вялікай, наведалі Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця, Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў, а таксама генеральны дом айцоў марыянаў. Біскупы распачалі гэты дзень святой Імшой у папскай базыліцы святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore). Цэлебрацыю ўзначаліў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!