У Віцебску 17 ліпеня 2025г. адбылося незвычайнае падарожжа, якое сабрала людзей з інваліднасцю з клуба Бэтэль на прагулку на цеплаходзе па рацэ Дзвіне. Гэта падзея – гэта не толькі магчымасць захапіцца прыгажосцю прыроды, горада, але таксама вельмі важны крок у інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадскае жыццё. Людзі з інваліднасцю маюць права на паўнавартасны ўдзел у культурных і забаўляльных ...
Читать далее »Архив меток: Бэтэль-Карытас
Восеньскі баль у віцебскім клубе «Бэтэль»
30 лістапада ў Віцебск прыйшла зіма разам з першым снегам. А наведвальнікі клуба «Бэтэль» у гэты дзень развітваліся з восенню: песнямі, восеньскім вальсам, восеньскімі вырабамі, восеньскімі падарункамі і чаяваннем. І хай за вакном было халаднавата, удзельнікаў сагравала цёплая і ўтульная атмасфера восеньскага свята, якое падрыхтавалі валанцёры і супрацоўнікі Карытас Віцебск. caritasvitebsk.by
Читать далее »Шакаладныя яйкі і спеў разам з біскупам: віцебская група «Бэтэль-Карытас» адсвяткавала Вялікдзень
18 красавіка ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Вялікдзень адзначылі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль-Карытас». Сустрэча была напоўнена цеплынёй і ўтульнасцю. Прысутных на мерапрыемстве асабіста павіншаваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён уручыў удзельнікам свята шакаладныя яйкі і, нават, праспяваў з імі хорам. Гэты дзень надоўга застанецца ў сэрцы кожнага. Ганна Будзіч, тэкст Аляксандр Ужгарадскі, ...
Читать далее »Калядная забава для ўдзельнікаў «Бэтэль-Карытас» прайшла ў Віцебску
Каляднае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас» прайшло ў памяшканні парафіяльнага кафэ пры катэдральным касцеле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Розныя конкурсы і забавы дапамаглі прысутным радасна правесці час. На свяце прысутнічалі таксама некаторыя мамы, для якіх гэта нагода сустрэцца, паразмаўляць, падзяліцца сваімі клопатамі і праблемамі. caritas-vitebsk.by
Читать далее »Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім (+відэа)
Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. 22 кастрычніка сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова). Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У ...
Читать далее »Працы маладых людзей з «Бэтэль-Карытас» Віцебскай дыяцэзіі прымаюць удзел у абласным конкурсе
8 верасня ўдзельнікі групы «Бэтэль-Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонечны свет для ўсіх» у межах арт-праекта «Здраўненская палітра». У гэтым конкурсе маладыя людзі прымаюць удзел ужо пяты раз, і гэта стала маленькай традыцыяй для нашай групы. Мерапрыемства ўключала ў сябе адкрыццё выставы, канцэрт і паездку ў сядзібу-музей мастака І.Рэпіна «Здраўнева». Вялікім сюрпрызам і падарункам ...
Читать далее »У Віцебску адбыўся традыцыйны калядна-навагодні бал для асоб з абмежаванымі магчымасцямі
5 студеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў г. Віцебск, адбыўся традыцыйны калядна-навагодні бал для асоб з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль». Мерапрыемства арганізавалі і правялі Карытас Віцебскай дыяцэзіі і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль». Бал урачыста адкрыў дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. У балі прымалі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і валанцёры «Бэтэль». Усе танцавалі, ...
Читать далее »10-годдзе існавання адзначылі глыбоцкія ўдзельнікі клубу “Betel-Caritas”
14 лютага ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 10-годдзе існавання святкавалі ўдзельнікі клубу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які мае назву “Бэтэль”. Менавіта 10 гадоў таму назад, калі пробашчам парафіі быў кс. Кшыштаф Мікалайчык, паўстаў гэты клуб. У той час да яго належала маленькая група дзяцей-інвалідаў. За 10 год гэта групка ператварылася ў вялікую, сапраўдную, дружную сям’ю, якае дзейнічае і ...
Читать далее »