З пантыфікату Францішка бачна, што ён мае асаблівую любоў да сем’яў і бедных. Аднак самымі беднымі з’яўляюцца дзеці, хворыя на рак, сказала Лучыя Мільёніка, дырэктар анкалагічнага аддзялення педыятрычнай бальніцы ў італьянскім Сан-Джавані-Ратонда, напярэдадні візіту Святога Айца, які адбудзецца 17 сакавіка 2018 г. Па словах спадарыні Мільёнікі, дзеці, якія праходзяць лячэнне ў клініцы, чакаюць Пантыфіка з вялікім хваляваннем. У аддзяленні пануе ...
Читать далее »Архив меток: бальніца
У Лагойскай раённай бальніцы ўсе дактары адмовіліся рабіць аборты
На партале газеты «СБ Беларусь. Сегодня» з’явіўся рэпартаж з Лагойска, які стаў першым горадам у краіне, дзе ўсе медыкі выступілі супраць перарывання цяжарнасці. Галоўны доктар Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Будзько распавёў, што такая практыка пачалася ў раёне амаль год таму: тады ўсе акушэры-гінеколагі прынеслі яму на стол заявы, у якіх адмаўляліся рабіць аперацыі. Згодна з 27-м артыкулам закона «Аб ахове ...
Читать далее »Анёл-ахоўнік доктара Яцыны – на тэрыторыі докшыцкай бальніцы была асвечаная выява анёла (+відэа)
Асвячэнне адбылося ў сераду, 30 жніўня. Ідэя ўстаноўкі гэтай выявы належыць урачу Казіміру Яцыну, які ўжо тры гады працуе ў Докшыцах. Падобнага анёла ён таксама ўсталяваў, калі працаваў у глыбоцкай бальніцы. Сам Казімір Вацлававіч так патлумачыў сутнасць сваёй ідэі: — Анёл – гэта сімвал таго, што нас яднае з Панам Богам. Каб аддзячыць гэтым людзям, сваім калегам па працы, я ...
Читать далее »Сястра Стэла Ядкоўская 50 гадоў служыць хворым і церпячым
З 1993 года Каталіцкі Касцёл штогод адзначае 11 лютага Сусветны дзень хворага. Гэта яшчэ адна незвычайна каштоўная душпастырская ініцыятыва Яна Паўла ІІ. Гэтая ініцыятыва была водгукам на просьбы і прапановы з розных бакоў хаця б адзін дзень у годзе прысвяціць асаблівым чынам тым, хто па фізічных ці духоўных прычынах чакае нашай дапамогі. Сёлета Сусветны дзень хворага будзе адзначацца ў 25-ы ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з медыкамі Віцебскай абласной бальніцы
9 лютага біскуп Алег Буткевіч з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення Сусветнага Дня хворых сустрэўся з адміністрацыяй і медыкамі буйнейшай у Віцебскай вобласці ўстановы аховы здароўя. Яго Эксцэленцыя ў сваёй прамове да калектыва УА «Віцебская абласная клінічная бальніца» распавёў аб гісторыі аб’яўлення Маці Божай у Лурдзе, аб шматлікіх аздараўленнях, якія адбываюцца ў Санктуарыі Маці Божай на працягу стагоддзя. Іерарх адзначыў неабходнасць міласэрнага ...
Читать далее »Канцлер кс. Адам Дынак павіншаваў пацыентаў віцебскіх шпіталяў
Традыцыйна падчас фестывалю “Дні Хрысціянскай культуры” Віцебская дыяцэзія ладзіць наведванне хворых у шпіталях. 29 і 30 снежня канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак наведаў УЗ «Віцебская дзіцячая абласная клінічная бальніца» і УЗ “Віцебская абласная клінічная бальніца”, сустрэўся з медыкамі і іх пацыентамі. Для дзяцей, якія ў калядны час апынуліся на шпітальным ложку, святар прыгатаваў святочныя паштоўкі з выявай Святой Сям’і ...
Читать далее »Святы Мікалай наведаў пацыентаў дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна
У нядзелю, 27 снежня, валанцёры гродзенскага «Карытас» віншавалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы, са святам Нараджэння Пана і надыходзячым Новым Годам. Сам праект «Анёлы дабра», у рамках якога валанцёры наведваюць дзяцей у траўматалогіі, існуе ўжо амаль 2 гады. Кожную нядзелю з 17:00 да 19:00 валанцёры прыходзяць і дапамагаюць дзецям цікавей правесці час: з імі малююць, гуляюць у разнастайныя ...
Читать далее »У Глыбокім святар падзяліўся аплаткай з пацыентамі бальніцы
У перадкалядны вечар пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз Мечыслаў Янчышын разам з валанцёрамі парафіяльнага «Карытас» завіталі ў Глыбоцкую цэнтральную бальніцу, каб падзяліцца аплаткай з хворымі, якія вымушаны на Свята Божага Нараджэння знаходзіцца ў шпіталі. Для пацыентаў бальніцы гэтая перадкалядная сустрэча са святаром была вельмі радаснай і шчаслівай. У часе ламання аплаткі ксёндз Мечыслаў жадаў усім здароўя, Божых ласкаў, аптымізму ...
Читать далее »