Архив меток: аўкцыён

Фотаапарат Папы Францішка прададуць на аўкцыёне дзеля дабрачыннасці

У Вене 22 лістапада 2025 года на аўкцыён выставяць унікальны фотаапарат “Leica M-A” Папы Францішка з пачатковай цаной 30 тысяч еўра, даход пойдзе на дабрачыннасць. Аўкцыённы дом “Leica Photographica Auction” паведаміў пра продаж выключнага прадмета – фотаапарата “Leica M-A”, выпушчанага спецыяльна для Святога Айца ў 2024 годзе. Белы апарат з выгравіраваным ключом святога Пятра Францішак вырашыў выставіць на аўкцыён, каб ...

Читать далее »

Просты гадзіннік Папы Францішка быў прададзены на аўкцыёне за рэкордную суму

Рынкавы кошт гэтай мадэлі перавышаны… больш чым у тысячу разоў! І гэта не першае дабрачыннае ахвяраванне Папы Францішка. Фонд Браяна ЛаВіялета — гэта арганізацыя, створаная ў гонар падлетка-калекцыянера гадзіннікаў у ЗША, які трагічна загінуў у 1992 годзе. Мэтай дзейнасці фонду быў збор сродкаў для таленавітай моладзі з бедных сем’яў, што дае магчымасць стыпендыятам фонду вучыцца  ва ўниверсітэтах. Папа Францішак вырашыў ...

Читать далее »

Кампанія «Ford» стварыла ўнікальны «папамабіль» для дабрачыннага аўкцыёну

Кампанія «Ford» далучылася да цэнтра Папы Францішка ў Дэтройце (штат Мічыган, ЗША), місіяй якога з’яўляецца ліквідацыя хранічнай бяздомнасці ў горадзе да 2030 года. Аўтамабільная кампанія адаптавала Ford Bronco, распрацаваны па мадэлі, якая ў свой час была мадэрнізаваная і ператворана ў папамабіль для святога Яна Паўла II падчас яго візіту ў ЗША ў 1979 годзе. Цяпер унікальны аўтамабіль адправіцца на аўкцыён, ...

Читать далее »

Іспанская дыяцэзія прадае творы мастацтва і дапамагае бедным

Валенсійская архідыяцэзія стварыла спецыяльны фонд, мэтай якога будуць намаганні па ліквідацыі беднасці, узровень якой у Іспаніі значна вырас падчас пандэміі. Арцыбіскуп Валенсійскі, кардынал Антоніа Канісарэс абвясціў, што фонд Pauperibus правядзе аўкцыён твораў мастацтва, якія належаць мясцоваму Касцёлу. Сродкі ад продажу пакрыюць бедным іх самыя неадкладныя выдаткі. Іспанскі іерарх паінфармаваў, што ў бліжэйшыя тыдні на аўкцыён будзе выстаўлена каля 40 карцін, ...

Читать далее »

Самбрэра ад Святога Айца выставяць на аўкцыён

Самбрэра ад Папы Францішка будзе адным з лотаў, выстаўленых на дабрачынным аўкцыёне, арганізаваным сёлета ў дванаццаты раз арцыбіскупам Неапаля, кардыналам Крэшчэнца Сэпэ. “Капялюш сам па сабе не мае асаблівай вартасці, але паколькі яго ахвяраваў Пантыфік, стаў каштоўным”, — сказаў італьянскі іерарх. Ён прызнаўся, што Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла аддаў для аўкцыёна свае шахматы, а прэм’ер-міністр Паола Джэнцілоні – серыю малюнкаў, ...

Читать далее »

Польская актрыса выставіла на інтэрнэт-аўкцыён калекцыю ляляк Барбі, каб дапамагчы моладзі з залежнасцямі

Актрыса Патрыцыя Хурляк, вядомая ў Польшчы не толькі ролямі ў кіно і серыялах, але і аўтабіяграфічнай кнігай «Навяртанне вядзьмаркі», выставіла на інтэрнэт-аўкцыён сваю калекцыю ляляк Барбі. Такім сваім крокам Патрыцыя хоча падтрымаць беластоцкае аддзяленне «Карытас» Польшчы, якое займаецца моладдзю з залежнасцямі. Цэнтр выхавання і тэрапіі залежнасцяў «Метаноя» — гэта асяроддзе, якое ўжо 16 гадоў аказвае дапамогу дзецям і моладзі з ...

Читать далее »

Фальшывыя рэліквіі св. Фаўстыны з’явіліся на аўкцыёне ў інтэрнэце

На міжнародным аўкцыёне з’явіліся рэліквіі крыві Апосталкі Міласэрнасці – з сертыфікатам кардынала Станіслава Дзівіша. За 2,5 тысяч даляраў! Як паведамляе krakow.gosc.pl, сёстры з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках у Кракаве атрымалі ліст са спасылкай на аўкцыён eBay.com, дзе можна набыць рэліквіі першай ступені, а дакладней крыві, святой сястры Фаўстыны Кавальскай. Цана складае 2,5 тысячы даляраў або 9,5 тыс. злотых. Да ...

Читать далее »

Fiat Папы прадалі на аўкцыёне ў ЗША за 300 тыс. Даляраў

Малалітражны “Fiat”, якім перасоўваўся папа Францішак падчас свайго візіту ў Нью-Ёрку ў верасні 2015 г., мясцовая архідыяцэзія выставіла на дабрачынны аўкцыён. Тады Пантыфік наведаў катэдру св. Патрыка, Мемарыял 9/11 і ўзначаліў літургію ў “Central Park”.  Аўкцыён на “Fiat 500 Lounge” пачаўся на сайце www.charitybuzz.com 17 сакавіка і завяршыўся 31 сакавіка 2016 г. вечарам. Ацэначны кошт аўтамабіля складаў 82 тыс. долараў, ...

Читать далее »

У Беларусі былы касцёл XVIII стагоддзя прадаюць з аўкцыёну

Будынак раённага цэнтра культуры ва Уздзе (Мінская вобласць) выставіў на аўкцыён аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама. «Двухпавярховы будынак раённага цэнтра культуры з двума прыбудовамі і двума навесамі, агульная плошча 980,9 кв.м, 1798 года пабудовы, падмурак бутавы, сцены і перагародкі бярвеністыя, перакрыцці (паддашкавыя і міжпавярховыя) драўляныя, дах шыферны па драўляных кроквах. Прыналежнасці: два адрыны, гараж, прыбіральня, ...

Читать далее »