Архив меток: Артур Ляшнеўскі SDB

Мой Аарон. Ксёндз Артур Ляшнеўскі распавядае пра сваю бабулю

Май – месяц, калі адбываюцца самыя прыгожыя набажэнствы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Многія і зараз памятаюць той час, калі ў вясковых хатах збіраліся мясцовыя жанчыны і мужчыны, якія адмаўлялі ружанец, чыталі літанію, спявалі. Гэтыя асобы сталі сапраўдным прыкладам веры для сваіх нашчадкаў, заклалі падмурак ведаў пра Бога і Яго Найсвяцейшую Маці. А ў некаторых выпадках гэтыя асобы нават паўплывалі на ...

Читать далее »

Як перажыць духоўны крызіс? Адказвае ксёндз Артур Ляшнеўскі

Сучасны чалавек штодня сутыкаецца з крызісамі, якія закранаюць сямейнае, працоўнае або духоўнае жыццё. У крызісныя моманты асоба адчувае выгаранне, бессэнсоўнасць сваёй дзейнасці. Хтосьці хутка выходзіць з гэтага стану, а для кагосьці патрэбны час, каб пераадолець цяжкія думкі і апатыю. Зразумела, што ў сямейным жыцці справіцца з наступствамі дапамагаюць родныя і блізкія людзі, на працы – калегі. А вось духоўны крызіс ...

Читать далее »

Выдадзена кніга пра гісторыю Касцёла і асобна Таварыства св. Францішка Сальскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Прадстаўляем паважаным чытачам нованадрукаваную кнігу “Ахопленыя надзеяй” пра гісторыю Касцёла і Таварыства св. Францішка Сальскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі з 1921 па 1991 гады. Галоўная мэта дадзенай працы, аўтарам, якой з’яўляецца салезіянін кс. Артур Ляшнеўскі — гэта даследаванне і апісанне дзейнасці Таварыства св. Францішка Сальскага на беларускіх зямлях падчас трох перыядаў — у міжваенны, ваенны і пасляваенны да 1991 года. ...

Читать далее »

Першая прыміцыйная Імша новапрэзбітэра Артура Ляшнеўскага SDB адбылася ў Мiнску

9 чэрвеня адбылася першая прыміцыйная Імша новапрэзбітэра Артура Ляшнеўскага SDB. Імша адбылася ў мікрараёне Сухарава ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якой апякуюцца айцы марыяне і якая з’яўляецца роднай для ксяндза Артура. У гэты важны і хвалюючы для новага святара момант яго суправаджаў і падтрымліваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB, а таксама сабраты салезіяне на чале з ...

Читать далее »

Дыякан Артур Ляшнеўскі SDB абаранiў магiстэрскую працу

15 сакавіка ў Львове (Украiна) дыякан Артур Ляшнеўскі SDB здаў экзамен па ўсяму курсу тэалогii i абаранiў магiстэрскую працу, тэма якой гучала так: “Выхаваўча-душпастырская праца салезіянаў на Беларусі ў 1921-1991 гадах”. Сярод членаў экзаменацыйнай камiсii быў кс. Вiктар Гайдукевiч SDB, рэгіянальны настаяцель “Таварыства св. Францішка Сальскага” ў Беларусі. Над сваім дыпломам дыякан Артур працаваў доўгі час, збіраючы матэрыялы ў архівах ...

Читать далее »

Дыяканскае пасвячэнне ў салезіянскай супольнасці атрымае семінарыст Артур Ляшнеўскі

12 мая 2018 года семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB атрымае дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB. Урачыстасць адбудзецца ў Кракаве (Польшча). Цырымонія пасвячэння распачнецца а 11-й гадзіне ў касцёле Св. Станіслава Косткі (вул. Канфедэрацкая, 6). Пасля Эўхарыстыі запланаваны таксама пачастунак для гасцей і святочная праграма на падворку салезіянскай семінарыі (вул. Тынецкая, 39). Праз ускладанне рук, якое было ...

Читать далее »

Артур Ляшнеўскі SDB склаў вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім таварыстве

13 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB склаў вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім таварыстве. Гэтая падзея сабрала ў Серабранцы вельмі шмат шаноўных гасцей. Прыбылі таксама і сабраты-салезіяне, а святую Імшу ў гэты дзень цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Акрамя таго святыня напоўнілася роднымі клерыка, шматлікімі сябрамі і вернікамі. Усё гэта рабіла свята ...

Читать далее »