Архив меток: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў студыю «Радыё Марыя» ў Беларусі

6 мая ў студыі «Радыё Марыя», якая знаходзіцца ў Мінску, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды афіцыйнага дня нараджэння беларускага «Радыё РМ» і благаславіў студыю. «Радыё Марыя», як падкрэсліў Мітрапаліт, паклікана несці людзям нескажоную праўду пра Бога. «Інаўгурацыя “Радыё Марыя” дае нам новыя перспектывы ў ажыццяўленні гэтага задання, каб да яго слухачоў дайшла праўда пра Марыю і пра ...

Читать далее »

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў да цывілізаванага вырашэння праблем вакол Дэкрэта №3

11 красавіка падчас прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў непакой адносна сітуацыі вакол Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ў Беларусі і заклікаў да цывілізаваных метадаў вырашэння гэтай праблемы. Пра дэманстрацыі і наступствы публічных пратэстаў супраць дэкрэту пра так званых «дармаедаў» каталіцкі іерарх даведаўся падчас вяртання з ЗША, праглядаючы навіны ў інтэрнэце. «Мне стала горка за ...

Читать далее »

Заява Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча — старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі — адносна падзей 25-26 сакавіка 2017 г.

Аэрапорт г. Франкфурт-на-Майне, 26 сакавіка 2017 г. Знаходзячыся ў аэрапорце Франкфурта, па дарозе са Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусь, з вялікай занепакоенасцю я ўспрыняў сітуацыю, якая ўзнікла у Мінску і іншых гарадах падчас учарашніх і сённяшніх падзей. Недахоп часу не дазваляе цалкам асэнсаваць становішча, якое ўзнікла, але яно нагадвае пра складанасць выклікаў, якія сёння паўсталі перад нашай Бацькаўшчынай. Гісторыя беларускага народа ...

Читать далее »

Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў віншаванне архімандрыту Гаеку з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі

Старшыня Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя епіскапату скіраваў віншавальнае слова архімандрыту Сяргею Гаеку, Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі. «Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі жадаю перадаць усім вам сардэчныя словы віншавання і духоўнай салідарнасці ў гэты час, калі адзначаеце 420 гадоў абвяшчэння Брэсцкай Уніі на Сінодзе ў Брэсце», ...

Читать далее »

У Негарэлым асвечаны новы касцёл (+відэа)

Храм асвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэта адбылося ў суботу 6 жніўня падчас свята Перамянення Пана. Дарэчы, у гэты дзень парафія ў Негарэлым, якая носіць імя Перамянення Пана, святкавала сваё 10-годдзе. Спачатку была канцэртная праграма Святочны настрой у Негарэлым адчуваўся ўжо з самай раніцы: з Дома культуры даносілася музыка, каля касцёла завіхаліся некалькі жанчын, якія ўпрыгожвалі ўваход у храм ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч: СДМ у Беларусі – ідэя мае сэнс

Кракаў у гэтыя дні перажывае сапраўднае свята: Польшча прымае XXXI Сусветныя дні моладзі, на якія прыбылі сотні тысяч пілігрымаў, у тым ліку тысячы – з Беларусі. Добры настрой, знаёмства і малітва – гэта толькі малая частка таго, што нясе ў сабе каталіцкі моладзевы форум.  Асаблівым для беларускага духавенства і вернікаў з’яўляецца той факт, што Папа ўпершыню прыехаў у Цэнтральна-Усходнюю Еўропу ...

Читать далее »

Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам

Падчас катэхез для беларускай моладзі, якая праходзіць у касцёле св. Максіміліяна Кольбэ, ёсць магчымасць задаць пытанні біскупам. 28 ліпеня мітрапаліту Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу ўдзельніца СДМ Крысціна задала пытанне: “Ваша Эксцэленцыя, як Вы лічыце, якімі павінны вярнуцца ў Беларусь маладыя людзі пасля Сусветных дзён моладзі ў Кракаве і спатканнем са Святым Айцом?”. “Яшчэ Ян Павел ІІ сказаў, што моладзь – ...

Читать далее »