Архив меток: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на Сінодзе: моладзь патрабуе Бога

Моладзь патрабуе Бога і мудрага суправаджэння, падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Беларускі іерарх прымае ўдзел у XV Звычайнай асамблеі Сінода Біскупаў, якая праходзіць у Ватыкане. У інтэрв’ю для «Vatican News» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі звярнуў увагу на словы Папы, які на распачацце Сіноду заклікаў біскупаў разбурыць бар’еры, што аддзяляюць духавенства ад моладзі. Маладыя людзі з’яўляюцца часткай Касцёла, якая прагне быць выслуханай. Касцёлу нельга ...

Читать далее »

Папа і арцыбіскуп Кандрусевіч выступілі на Сінодзе

Папа Францішак і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступілі перад удзельнікамі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. 5 кастрычніка ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы прайшоў брыфінг, падчас якога былі агучаны апошнія навіны з Асамблеі. Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні пазнаёміў журналістаў са спісам удзельнікаў сходу, якія выступілі падчас трэцяй і чацвёртай кангрэгацыі Сінода. Папа і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі бралі слова ў ходзе так ...

Читать далее »

Фотафакт. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч бярэ ўдзел у працы Сіноду Біскупаў

Арцыбіскуп Кандрусевіч, які прадстаўляе беларускі епіскапат на Сінодзе Біскупаў, прысвечаным моладзі, што стартаваў 3 кастрычніка ў Рыме, падзяліўся з Catholic.by сваімі першымі ўражаннямі. «Напачатку ўсё выглядае, як у вуллі пчолаў. Разам з усімі прыходзіць Папа, вітаецца, размаўляе з прысутнымі. Потым усё паволі заціхае, і пачынаецца праца»,— кажа Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. З самага пачтаку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пачаў ...

Читать далее »

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Кандрусевіча на 2018-2019 катэхетычны год

Вымярэнне катэхізацыі Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, катэхеты, школьнікі і студэнты, браты і сёстры! Нядаўна распачаўся новы навучальны год, які павінен азнаменавацца не толькі набыццём ведаў у школе ці ўніверсітэце, але таксама і фармацыяй у галіне веры, ад чаго будзе залежаць духоўнае жыццё маладога пакалення. З вялікай радасцю вітаю ўсіх тых, хто займаецца справай катэхізацыі і хто прымае ў ёй удзел, ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў новапрызначанага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса

18 жніўня Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, скіраваў новапрызначанаму прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Румасу віншаванне ад імя Каталіцкага Касцёла, паведамляе Catholic.by. Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Мікалаевічу Румасу Глыбокапаважаны Сяргей Мікалаевіч! Ад імя Каталіцкага Касцёла і ад сябе асабіста віншую Вас з прызначэннем на высокую і адказную пасаду кіраўніка ўрада Беларусі. Знамянальна, што гэта адбылося ...

Читать далее »

Беларусь: пытанне новых дыяцэзій патрабуе абмеркавання

Падчас перадпасхальнай сустрэчы з журналістамі 27 сакавіка арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падвёў вынікі гістарычнага візіту “Ad limina” беларускіх біскупаў у Рым.  Іерарх прызнаўся, што магчымасць здзяйснення культу замежнымі святарамі, якія прыязджаюць у Беларусь у госці ці на мерапрыемствы, гэта першая з акцэнтаваных у Ватыкане мясцовых праблем. Духавенства з-за мяжы зараз часта карыстаецца бязвізавым рэжымам, але пры гэтым павінна шмат часу ...

Читать далее »

Два месяцы пасля сустрэчы еўрапейскіх епіскапатаў у Мінску

Мінула два месяцы з таго часу, калі ў Мінску праходзіла пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы – найбольш уплывовай каталіцкай іерархічнай арганізацыі ў Еўропе. Форум ужо стаў гісторыяй. Шмат водгукаў і заяў было зроблена падчас яго працы, але самыя значныя высновы, звычайна, робяцца пасля. Іх Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё папрасіла зрабіць гаспадара асамблеі, арцыбіскупа-мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Біскупы і кардыналы ...

Читать далее »

Адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з віцэ-прэм’ерам РБ

25 кастрычніка адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і кс. каноніка Юрыя Санько з намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілём Жарко. Падчас сустрэчы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падзяку віцэ-прэм’еру за яго прысутнасць падчас адкрыцця пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і дапамогу ўладаў у правядзенні ў Беларусі гэтага форуму еўрапейскіх біскупаў. Намеснік прэм’ер-міністра таксама выказаў сваю падзяку Касцёлу за арганізацыю ...

Читать далее »

Імша з удзелам біскупаў Еўропы ў мінскай архікатэдры: «Касцёл і свет будуць такімі, якой будзе моладзь»

29 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша з удзелам старшыняў епіскапатаў Еўропы, якія прыбылі ў Мінск на пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае свята свв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў у гаміліі, што арханёл Міхал са словамі «Хто ж як Бог!» ...

Читать далее »

Мітрапаліт Кандрусевіч: «Пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы піша новую старонку ў гісторыі адносін Касцёла і Праваслаўнай Царквы ў Беларусі»

28 верасня перад пачаткам пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) яго прэзідыум на чале з кардыналам Анджэло Баньяска даў прэс-канферэнцыю, паведамляе Catholic.by. Адзін з аспектаў, які прагучаў ва ўступным слове Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, датычыў узаемаадносін Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Прыгадваючы наведванне мінскага Свята-Духавага сабора, дзе еўрапейскія іерархі пабывалі перад пачаткам пасяджэння, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...

Читать далее »