24 студзеня, калі ў Касцёле ў другі раз будзе адзначацца Нядзеля Божага слова, у мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Казіміра Велікасельца, паведамляе Catholic.by. Нагадаем, што 3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў пададзенае ім згодна з нормамі кананічнага права прашэнне аб вызваленні ад ...
Читать далее »Архив меток: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь (BY / RU / EN / IT)
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 22 снежня 2020 года з кампетэнтных дзяржаўных органаў атрымала інфармацыю пра тое, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У той жа час Апостальская Нунцыятура выказвае падзяку Дзяржаўным уладам Рэспублікі Беларусь за станоўчы адказ на просьбу Папы Францішка адносна магчымасці вяртання ...
Читать далее »У студыі малявання «Крылы натхнення» пры касцёле на Залатой горцы дзеці зрабілі партрэты мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
«Ужо чацвёрты год я выкладаю ў студыі малявання «Крылы натхнення» пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы ў Мінску, — расказвае ў сваім Фэйсбуку мастачка Надзея Бука. — Цяпер там займаецца каля 40 чалавек. Мы пачынаем і заканчваем урокі малітваю, і я стараюся рыхтаваць заняткі з рэлігійнай тэматыкай. Мяне, як і многіх беларусаў, непакоіць тое, што наш мітрапаліт ...
Читать далее »Святы Пасад займаецца справай арцыбіскупа Кандрусевіча
Святы Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт, — пацвердзіў 14 верасня 2020 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі дадаў, што гэтаму таксама спрыяў візіт у Мінск Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, хоць яго дакладныя вынікі яшчэ не вядомыя. “У любым ...
Читать далее »Пагранкамітэт адказаў, што пашпарт арцыбіскупа Кандрусевіча прызнаны несапраўдным. Іерарха пазбавілі грамадзянства?
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якому 31 жніўня было забаронена вярнуцца на Радзіму, на мінулым тыдні атрымаў адказ на свой зварот па гэтым пытанні ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, паведамляе catholic.by. У лісце за подпісам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі А. Лапо пададзена наступная прычына дзеянняў пагранічнікаў, якія не дазволілі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму ўехаць у Беларусь. «Паведамляем, што ...
Читать далее »Беларускія грэка-католікі моляцца за Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і аб яго вяртанні ў Беларусь
1 верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях Беларусі гэта час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях. Такой найбольш актуальнай, хаця нечаканай, інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня 2020 г. З ...
Читать далее »Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі
Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі Браты і сёстры, суайчыннікі! У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч: Донарства крыві робіць падобным да Хрыста, або Як даць шанц цяжкахворым
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае тых, хто перанёс каранавірусную інфекцыю, што пацверджана медыцынскімі дакументамі, стаць донарамі крыві, якая можа стаць паратункам для цяжкахворых на каранавірус. Шаноўныя браты і сёстры, ужо працяглы час мы назіраем, як пандэмія каранавірусу непасрэдна закранае ўсё больш жыхароў нашай краіны. Але мы не сядзім, склаўшы рукі. Касцёл распрацаваў і ўвёў шэраг захадаў, мэта якіх — ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікае маліцца аб выбаўленні ад эпідэміі каранавірусу
ЗВАРОТ Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Свет ахапіла эпідэмія каранавірусу. Заразная і небяспечная хвароба праяўляецца ва ўсё большай колькасці краін свету, у тым ліку і ў Беларусі. Лекары і санітарныя службы робяць усё магчымае, каб яе прадухіліць і як мага хутчэй вылячыць захварэўшых. Пры гэтым яны нават ...
Читать далее »Пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2019 года
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ПРЫЙДЗІ, ПАНЕ ЕЗУ, І ПЕРАМЯНІ НАШЫЯ СЭРЦЫ Пастырскае пасланне на Адвэнт 2019 Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! 1. З Божай ласкі Адвэнтам мы распачынаем чарговы літургічны год. Слова «Адвэнт» мае лацінскае паходжанне і азначае «прыйсце». Для нас, веруючых католікаў, Адвэнт — гэта час чакання прыйсця Збаўцы. У першую нядзелю гэтага перыяду Касцёл распачынае чатырохтыднёвую падрыхтоўку да ...
Читать далее »