Архив меток: архімандрыт Сяргей Гаек

Грэка-каталіцкая дэлегацыя з Беларусі на Юбілеі Усходніх Цэркваў

Беларуская грэка-каталіцкая дэлегацыя бярэ ўдзел у Юбілеі Усходніх Цэркваў, які праходзіць у Рыме з 12 па 14 мая 2025 года. Праграма сустрэчы прадугледжвае аўдыенцыю ў Папы Льва XIV. Грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і ...

Читать далее »

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні ПолацкайУ Рыме, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых (у рыма-каталіцкім каляндары) – 30 кастрычніка 2024 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Яго Святасці Папе Францішку малую ікону св. Еўфрасінні Полацкай. Гэта сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Мінска, Полацка, Віцебска і Гародні, якая ў рамках “Года ...

Читать далее »

Папа Францішак атрымаў у дар копію абраза Маці Божай Жыровіцкай

Архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, уручыў у дар Святому Айцу копію абраза Маці Божай Жыровіцкай. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 6 сакавіка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, архімандрыт Сяргей выказаў Папу падзяку ад беларускіх грэка-католікаў за стварэнне Апостальскай адміністратуры, а таксама павіншаваў яго з адзінаццатай гадавінай абрання на Пасад святога Пятра, ...

Читать далее »

Новая структура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі

30 сакавіка 2023 года Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, прызначыўшы Апостальскім адміністратарам гэтай касцёльнай акругі архімандрыта Яна Сяргея Гаека. Каталіцкая супольнасць візантыйскага абраду ў Беларусі з’яўляецца спадчынніцай Брэсцкай уніі 1596 года, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасада. У 1798 годзе была створана Мінская (русінская) епархія, дзейнасць якой у 1839 годзе была паралізавана, але ...

Читать далее »

Папа Францішак беларускім грэка-католікам: працягвайце малітву

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек падарыў Папе Францішку тэкст Акафіста да Маці Божай Жыровіцкай. 15 лютага 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане паміж імі адбылася кароткая размова. “Я перш за ўсё падзякаваў Папу за яго малітву перад іконай Маці Божай Жыровіцкай, якая адбылася 11 студзеня 2023 года. Гэта быў знак для пачатку эстафеты малітвы за Папу ...

Читать далее »

З блаславення Папы уніяты Беларусі пачынаюць незвычайную акцыю

Абраз святых Кірылы і Мяфодзія будзе наведваць парафіі i сем’і краіны. Папа блаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаў. Кароткай, але змястоўнай назваў сваю размову з Папам Францішкам архімандрыт Сяргей Гаек. Сустрэча адбылася 8 мая ў Ватыкане пасля агульнай аўдыенцыі. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прызнаўся, што падышоў да Папы з іконай святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў брэсцкім грэка-каталіцкім храме. ...

Читать далее »

Камунікат прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека

Раніцай 4 красавіка 2019 года ва урочышчы Курапаты пад Мінскам, у месцы загубы ахвяр палітычных рэпрэсій у 1930–1940-я гады, пачаўся дэмантаж і вываз крыжоў, якія былі ўсталяваныя грамадскасцю на працягу некалькіх гадоў. Дагэтуль невядома мэта гэтага… акту. Крыж для хрысціянаў з’яўляецца святым сімвалам пакуты і збаўчай смерці Госпада нашага Ісуса Хрыста. Для усіх людзей абсягу хрысціянскай цывілізацыі крыж з’яўляецца сімвалам ...

Читать далее »

Грэка-католікі адкрылі ў Наваполацку выставу жывапісу

Полацкая грэка-каталіцкая парафія святога Язафата Кунцэвіча арганізавала выставу твораў мастакоў, якія ў мінулыя гады прымалі ўдзел у пленэрах на базе парафіі. Пляцоўкай стаў Музей гісторыі і культуры Наваполацка. Выстава “Полацк сакральны” сабрала працы трох пленэраў. 17 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё, у якім прыняў удзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На выставе прадстаўлены творы 11 мастакоў, сярод якіх ...

Читать далее »

Дзяліцца скарбам хрысціянскага Усходу. XXI Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы праходзіць у Італіі

У чацвер, 14 чэрвеня 2018 г., у рамках урачыстай Вячэрні ў кафедральным саборы св. Мікалая з Мір у г. Лунгра (Калабрыя, Італія), пачалася ХХІ штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (Conventus Hierarchorum Catholicorum Europae). Разам з мясцоваю супольнасцю ў інаўгурацыйнай сесіі прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят усходніх каталіцкіх біскупаў. У Сустрэчы прымаюць удзел біскупы і духавенства — прадстаўнікі 12-ці Усходніх ...

Читать далее »

Беларуская Грэка-каталіцкая царква прыме ўдзел у сустрэчы біскупаў усходніх цэркваў Еўропы

У Італіі збяруцца прадстаўнікі 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў кантынента. Сустрэча біскупаў усходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы адбудзецца 14-17 чэрвеня ў Італіі. Форум у горадзе Лунгра збярэ біскупаў і духавенства — прадстаўнікоў 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы, а таксама гасцей з Ватыкана, паведамілі ў Радзе еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Беларускай, Чэшскай, Казахстанскай, Украінскай, Венгерскай грэка-каталіцкай цэркваў, а таксама Армянскай ...

Читать далее »