Папа Францішак прызначыў 28 мая 2016 года новым Апостальскім Нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ, да гэтага Апостальскага Нунцыя ў Польшчы, паведамляе Ватыканскае радыё. Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў Расіі нарадзіўся 1 ліпеня 1952 года ў італьянскім Кунеа. Атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1977 г. Вучыўся ў Цэнтры вывучэння тэалогіі ў Фасана, Папскім Латэранскім універсітэце і Папскай Касцёльнай акадэміі. Пачаў ...
Читать далее »Архив меток: Апостальскі Нунцый
Новапрызначаны Апостальскі Нунцый скіраваў прывітальнае слова да беларусаў
Новы Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь, мансеньёр Габар Пінтэр праз пасрэдніцтва Ватыканскага радыё скіраваў прывітальнае слова да біскупаў, святароў, членаў манаскіх супольнасцяў і ўсіх вернікаў Беларусі. Ватыканскі дыпламат лічыць, што яго венгерскае паходжанне і веданне “рэальнасці камуністычнага мінулага” дапаможа яму “лепш зразумець актуальную сітуацыю Касцёла і грамадства ў Беларусі”. Ватыканскае радыё прыводзіць тэкст прывітання поўнасцю: Прывітальнае слова новага Апостальскага Нунцыя ў ...
Читать далее »Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
13 мая 2016 г. Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі кс. Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў краіне нарадзіўся ў венгерскім Куншэнтмартон 9 сакавіка 1964 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне 11 чэрвеня 1988 г. Пачаў службу ў ватыканскай дыпламатыі 1 ліпеня 1996 г. і працаваў у дыппрадстаўніцтвах Святога Пасаду на Гаіці, у ...
Читать далее »Касцёл у Беларусі развітаўся з арцыбіскупам Гуджэроці
12 снежня 2015 года ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Панны Марыі адбылася св. Імша на развітанне з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроцi, былым Апостальскім нунцыем у Беларусі. У архікатэдры сабраліся шматлікія вернікі, святары, кансэкраваныя асобы, увесь беларускі епіскапат, каб падзякаваць ватыканскаму іерарху за яго місію ў краіне. Працягвалася служэнне арцыбіскупа Гуджэроці тры з паловай гады і ў гэты час Касцёл у Беларусі атрымаў новы ...
Читать далее »Прэзідэнт Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня ў час сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць Папе Рымскаму, што чакае сустрэчы з ім. «У нас будзе аб чым пагаварыць ...
Читать далее »Арцыбіскуп Гуджэроці прызначаны нунцыем ва Украіне
13 лістапада 2015 года Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці Апостальскім Нунцыем ва Украіне, паведамляе Ватыканскае радыё. Да гэтага часу, на працягу амаль чатырох з паловай гадоў, іерарх выконваў дыпламатычную місію ў Беларусі. У Каталіцкім Касцёле ў Беларусі за апошнія гады адбылося шмат станоўчых падзей і станоўчых змен. Сярод найбольш прыкметных – прызначэнне чатырох новых біскупаў, візіт у краіну Дзяржаўнага Сакратара ...
Читать далее »Францішак прыняў Апостальскага нунцыя ў Беларусі
Папа Францішак прыняў 3 кастрычніка на аўдыенцыі ў Ватыкане Апостальскага нунцыя ў Беларусі, арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Аўдыенцыі Пантыфіка для яго дыпламатычнага прадстаўніка ў Беларусі сталі рэгулярнымі. Падчас іх Папа цікавіцца жыццём грамадства і Касцёла. Падчас першай, якая адбылася 30 верасня 2013 г., праз некалькі месяцаў пасля абрання Францішка, і трывала 40 хвілін, ён затрымаўся над жыццём і перспектывамі Беларусі. Тады ...
Читать далее »У Мядзелі адзначылі 250-годдзе Кальварыі
Гэта адзіная Кальварыя, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Два разы яна была разбураная: першы раз яшчэ ў царскія часы ў другой палове ХІХ стагоддзя, другі раз – бальшавікамі. Гісторыя Кальварыі Гісторыя мядзельскай Кальварыі цесна пераплятаецца з гісторыяй парафіі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя фундатар касцёла Маці Божай Шкаплернай Антоній Кошчыц запрасіў у Мядзел кармелітаў босых. Ён таксама фундаваў будаўніцтва для іх ...
Читать далее »Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь
15 мая 2015 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, паведамляе church.by. Высокага госця суправаджалі першы сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Філіпа Чампанэлі і сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь а. Юрый Шэнда. У сустрэчы прыняў удзел адказны сакратар Упраўлення ...
Читать далее »«Хацеў быць звычайным росіцкім пілігрымам, таму прыехаў інкогніта»: Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроці завітаў у Росіцкі санктуарый у Дзень Кансэкраванага Жыцця
Росіца – вёсачка ў Верхнядзвінскім раёне, прыгожы куточак Віцебшчыны. Кожны год гэтае святое месца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. І ў гэтым годзе Росіца не стала выключэннем. На вуліцы можна было заўважыць вялікую колькасць машын і аўтобусаў, а святыня тым часам напаўнялася людзьмі, каб узносіць свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. На ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!