Архив меток: Андрэйкі

«Андрэйкі» для самых маленькіх зладзілі ў Лынтупах

Надыходзячы Адвэнт і парафіяльны адпуст ў гонар Св. Андрэя Апостала ў Лынтупах стаў падставай для таго, каб у сераду, 23 лістапада, у парафіяльным араторыўме адбылася святочная сустрэча — «Андрэйкі». У забаве прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтуп і Палесся. Маленькія вернікі мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Паводле lyntupy.by

Читать далее »

Глыбоцкая парафія запрашае моладзь на Андрэйкі

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на музычна-евангелізацыйную праграму “Святы любіць Бога”, якая адбудзецца 26 лістапада 2016 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10). Расклад вечарыны: 16.00 – творча–актыўная частка; 17.00 – канцэрт гурта “Рыбы”; 18.30 – Глыбокае танчыць (дыскатэка).

Читать далее »

Анёлы і «Рыбы» зладзілі Андрэйкі ў Глыбокім (+відэа)

Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. Але тое, што адбылося 28 лістапада, запомніцца ўсім удзельнікам на доўгі час. У апошнюю суботу перад Адвэнтам у Глыбокім сабралася разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі моладзь з Паставаў, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Канстанцінава, Удзела, Празарокаў, ну і самі ...

Читать далее »

Упершыню ў Гомелі прайшло моладзевае свята “Андрэйкі”

Першая сустрэча Душпастырства каталіцкай моладзі Гомеля прайшла ў суботу, 28 лістапада, у Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы. У гэты дзень тут упершыню святкавалі «Андрэйкі» — у католікаў гэта традыцыйнае вясёлае мерапрыемства перад пачаткам Адвэнту (Каляднага «посту»). У праграму сустрэчы ўваходзілі песні, гульні, знаёмствы, стасункі, абед, а таксама малітва і гутаркі на духоўныя тэмы. Напрыклад, моладзь разважала на тэму віртуальных і рэальных стасункаў ...

Читать далее »

Нарач запрашае на «Андрэйкі»

28 лістапада ў нарачанскай парафіі адбудзецца  традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім як падрыхтоўка да Года міласэрнасці, які пачнецца ў Паўсюдным Касцёле 8 снежня, будзе праведзены конкурс ведаў «Божая міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету” пра развіццё культу Божай міласэрнасці ў свеце. Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання таксама ўжо стала добрай традыцыяй, паведамляе naracz.na.by. Касцёл і ...

Читать далее »

У Лучайскай парафіі святкавалі Андрэйкі

21 лістапада ў аг. Навасёлкі (Лучайская парафія) святкавалі «Андрэйкі». Свята атрымала сваю назву ад імя святога Апостала Андрэя. Традыцыйна адзначаецца напярэдадні Адвэнту, перыяду ў літургічным годзе Касцёла, які папярэднічае Божаму Нараджэнню.  Дзякуючы падрыхтаванаму анансаванню ў інтэрнэт-прасторы, паўдзельнічаць ў свяце змагла моладзь з Варапаева, Дунілавіч, Наваполацка, Шаркаўшчыны і Пастаў. Навасёлкаўская капліца Божай Міласэрнасці, вельмі ўтульная, упрыгожаная дэкарацыямі «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны ...

Читать далее »

Лучайская парафія запрашае моладзь на Андрэйкі

Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша запрашае моладзь на Андрэйкі. Спатканне адбудзецца ў суботу, 21 лістапада ў Цэнтры культуры в. Навасёлкі. Праграма: 16:40 — рэгістрацыя ўдзельнікаў; 17:00 — Адарацыя; 17:40 — святая Імша; 18:40 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Recha”, пачастунак, размовы. Кс. Мікалай Ліпскі  

Читать далее »

«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе

29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій. Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і ...

Читать далее »

Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” ў Лучайскай парафіі

“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя. Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор’е на ўсю зіму. Вось і зараз «Андрэйкі» лічыцца моладзевым святам. У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не ...

Читать далее »