Дыкастэрыя па справах духавенства выдала Дэкрэт аб інтэнцыях і ахвяраваннях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы. Уводзяцца больш дакладныя правілы для забеспячэння празрыстасці, справядлівасці і павагі да волі вернікаў. Новыя нормы, зацверджаныя Папам Францішкам у Пальмовую нядзелю, 13 красавіка 2025 года, уступяць у сілу ў Велікодную нядзелю, 20 красавіка 2025 года. Дэкрэт быў апублікаваны за подпісам кардынала Лазаруса Ю Хён-сіка, прэфекта Дыкастэрыі ...
Читать далее »Архив меток: ахвяраванні
Кардынал Гуджэроці заклікае да салідарнасці з Касцёлам у Святой Зямлі
Дыкастэрыя па справах Усходніх Цэркваў заклікае католікаў ва ўсім свеце прыняць удзел у папскім зборы ахвяраванняў для Святой Зямлі, які штогод праводзіцца ў Вялікую пятніцу. “Многія пілігрымы застаюцца далёка ад горада іх мар, у той час як жыхары Святой Зямлі працягваюць пакутаваць і гінуць. Па ўсім свеце разносіцца грукат смертаноснай зброі і не бачна перамір’я”, — гаворыцца ў пасланні кардынала ...
Читать далее »Польшча: ахвяраванні ў Папяльцовую сераду будуць прызначаны для ўкраінцаў
“Прашу арганізаваць агульнапольскі грашовы збор ва ўсіх парафіях Польшчы пасля кожнай святой Імшы ў Папяльцовую сераду 14 лютага”, — напісаў старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ў закліку аб салідарнасці з ахвярамі вайны ва Украіне. Сабраныя сродкі, як адзначыў іерарх, будуць перададзены праз Caritas Polska на “падтрымку асобаў у найбольшай патрэбе: пенсіянераў, непаўнаспраўных, а таксама сем’яў, якія страцілі свой дом”. ...
Читать далее »Ініцыятыва “Грош святога Пятра” перанесена па прычыне пандэміі
Улічваючы надзвычайную эпідэміялагічную сітуацыю, Святы Айцец перанёс традыцыйны збор ахвяраванняў, вядомы як “Грош святога Пятра” (Obolo di san Pietro), на кастрычнік. Ініцыятыва, якая рэалізуецца звычайна 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, у 2020 годзе ажыццявіцца ў XXVII Звычайную нядзелю, 4 кастрычніка, у дзень, прысвечаны св. Францішку Асізскаму, — паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Традыцыя была ўведзена ў паўсюдную ...
Читать далее »Католікі ў Волме збіраюць грошы на адбудову згарэлай плябаніі
У Волме ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Стаўбцоўскім дэканаце, дзе 25 лістапада ў выніку пажару згарэла парафіяльная плябанія, католікі збіраюць грошы на адбудову. Агонь цалкам знішчыў будынак старой школы, які з пачатку 2000-х гадоў быў прыстасаваны пад плябанію і парафіяльны дом, дзе жыў кс. пробашч Валянцін Станкевіч, а таксама праводзіліся заняткі па катэхезе і ўсе парафіяльныя мерапрыемствы. У пажары ...
Читать далее »