Архив меток: адпустовая ўрачыстасць

У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылася адпустовая ўрачыстасць

„Адказваючы на просьбу Марыі…” У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай, якім апякуюцца Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі, у Шуміліна (Віцебская дыяцэзія) у суботу 13 мая адбылася адпустовая ўрачыстасць. 13 мая 1917 года ў Партугаліі ў маленькай вёсцы Фаціма Маці Божая звярнулася да маленькіх пастушкоў: “Я прыйшла вас прасіць, каб вы сюды прыходзілі праз шэсць чарговых месяцаў, у 13 дзень, у тую ж ...

Читать далее »

Урачыстасць у гонар св. Язафата адбылася з удзелам біскупа Гродзенскага ў Сапоцкіне

12 лістапада ў парафіі ў Сапоцкіне адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Язафата Кунцэвіча. На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія парафіяне і духавенства, прысутнічаў і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які ўзначаліў Імшу. Пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных, падкрэсліў, што Язафат Кунцэвіч прысвяціў сваё жыццё справе адзінства хрысціян. Таму пробашч заклікаў вернікаў да малітвы за адзінства і мір паміж народамі і ...

Читать далее »

Адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай адзначылі ў Суботніках

У парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. Абраз Маці Божай Ружанцовай знаходзіцца ў бакавым алтары святыні і ўжо многія гады ўшаноўваецца вернікамі парафіі асабліва ў першую нядзелю кастрычніка. Урачыстую святую Імшу па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча ўзначаліў дырэктар Пастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Мінск) кс. Віталій ...

Читать далее »

Парафія ў Міхалішках у адпустовую ўрачыстасць адзначыла свой 400-гадовы юбілей

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія ў Міхалішках (Астравецкі дэканат), нябесным апекуном якой з’яўляецца Арханёл Міхал, адзначала адпустовую ўрачыстасць. Таксама ў гэты дзень парафія святкавала 400-годдзе свайго існавання. Двайное свята сабрала ў парафіяльным касцёле вялікую колькасць духавенства, мясцовых вернікаў, гасцей, якія ўдзельнічалі ў супольнай малітве. Асабліва прыемна парафіянам было бачыць шаноўнага госця – арцыбіскупа эмерыта ...

Читать далее »

Саракагадзіннае набажэнства і адпустовая ўрачыстасць адбыліся ў лідскай Фары

Як і штогод, для вернікаў лідскай Фары была арганізавана саракагадзінная падрыхтоўка перад парафіяльнай урачыстасцю Узвышэння Святога Крыжа. У гэтай плённай падрыхтоўцы парафіянам дапамагаў ксёндз Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка. З 12 верасня да поўначы 14 верасня працягвалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У цішыні кожны мог прадставіць Богу самога сябе, выказаць Яму свае просьбы ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст адбыўся Тракелях

2 ліпеня адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат). На ўрачыстасці сабраліся шматлікія вернікі, якія захацелі ў гэты дзень прадставіць Пану Богу праз заступніцтва Маці Божай Каралевы сем’яў усе свае просьбы. Святая Імша цэлебравалася ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці, якая ўжо хутка будзе прымаць пілігрымаў з усёй дыяцэзіі і з-за яе межаў. У гаміліі кс. ...

Читать далее »