Архив меток: а. Віктар Жук

Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»

У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з парафіі Святога Духа ў Віцебску, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі святога Уладзіслава айцом Віктарам Жуком. У гэтым выпуске размова шла пра: Збаўленне як жаданне Бога для кожнага чалавека; Сэнс крыжовага шляху; Свабода чалавека і Воля Божая; Каштоўнасць Вечнасці; Сродкі, якія ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Ч.1

Валадарства Божае знаходзіцца ў цэнтры прапаведавання Езуса: “Езус хадзіў … абвяшчаючы Евангелле Валадарства” (Мц 4, 23), – так падсумоўвае евангеліст Мацвей публічную дзейнасць Хрыста. Разам з прыйсцем Божага Сына “наблізілася Валадарства Божае” (Мк 1, 15); Ён прыйшоў у гэты свет, каб яно стала рэальнасцю. Аднак наш Боскі Настаўнік казаў пра Валадарства, хутчэй, не наўпрост, а праз вобразы і прыпавесці, ставячы ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: дух, душа, цела

У мінулы раз мы прыгадвалі, што Святое Пісанне кажа пра цела – матэрыяльны складнік чалавечай асобы. Мы прыйшлі да высновы, што хоць у Бібліі часам знаходзім негатыўныя сцвярджэнні пра цела ў сувязі з нашай грахоўнай слабасцю, аднак яны не сведчаць, што цела дрэннае само па сабе, але што яго трэба заўсёды ўспрымаць у еднасці з нематэрыяльнай часткай чалавека. Нематэрыяльны ж ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: цела

“Слова сталася целам і пасялілася між намі”, – урачыста і радасна абвяшчаем мы ў перыяд Божага Нараджэння (Ян 1, 14).  Кожны раз, прамаўляючы падчас нядзельнай Эўхарыстыі “… і ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі”, схіляем галовы – а 25 снежня і 25 сакавіка нават становімся на калені, калі вызнаём гэту праўду ў Сімвале веры: спрадвечны Бог прымае чалавечае цела, ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: апраўданне

Чытаючы Біблію, мы можам сустрэць словы і тэрміны, не да канца нам зразумелыя, хоць па інтуіцыі мы больш-менш “здагадваемся”, пра што ідзе гаворка. Трэба лічыцца з тым, што лексікон Святога Пісання мае свае нюансы, на якія мы рэдка звяртаем увагу ў штодзённым карыстанні мовай. Таму патрэбныя пэўныя высілкі, каб правільна ўспрымаць Божае аб’яўленне. Аднак такое намаганне прынясе шчодры плён: калі ...

Читать далее »

Слова Пана – Добрая Навіна пра перамогу Хрыста

У пасхальную ноч мы зноў пачулb радаснае “Аллелюя!”, якое не гучала ў нашых касцёлах ад Папяльцовай серады. Можна сказаць, што мы “пасціліся” ад ужывання гэтага выразу, каб у Вялікую ноч і на працягу ўсяго Велікоднага перыяду з новай моцай спяваць вуснамі і душой хвалу Уваскросламу Пану. “Аллелюя” па-габрэйску азначае “хваліце Пана”: хрысціянская літургія ўзяла гэты выраз з Кнігі псальмаў, дзе ...

Читать далее »

Нядзеля Божага Слова: запрашэнне чэрпаць са скарбніцы Пісанняў

У студзені, у ІІІ нядзелю звычайнага перыяду, ад нядаўняга часу Касцёл адзначае Нядзелю Божага Слова. Папа Францішак устанавіў гэту цэлебрацыю, пачынаючы ад 2020 г., каб падкрэсліць цэнтральнае значэнне, якое маюць Святыя Пісанні для жыцця каталіцкіх супольнасцяў і кожнага верніка. Гэта выдатная нагода, каб нам паразважаць над тым, як мы можам паўней чэрпаць са «скарбніцы Слова» (Aperuit illis, 2), якім насычаюцца ...

Читать далее »

Нараджэнне Хрыста – Уцелаўленне Слова

Свята Божага Нараджэння, да якога мы рыхтаваліся на працягу Адвэнту і якое з радасцю адзначаем у гэты перыяд, заахвочвае нас заглыбіцца ў радасную і заўсёды новую праўду, што “Слова сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). Нараджэнне Езуса ў Бэтлееме – вялікая таямніца Уцелаўлення спрадвечнага і дагэтуль нябачнага Сына Божага, Якога Евангелле называе таксама менавіта Словам (Логасам). Успомнім, ...

Читать далее »

Слова Божае – спадарожнік на час Адвэнту

Сёння распачынаем Адвэнт – час радаснага чакання моманту, калі свету аб’явіцца Хрыстус, наш Збаўца. Гэты літургічны перыяд – выдатная нагода, каб рыхтавацца да прыйсця Уцелаўлёнага Слова Айца праз малітоўнае слуханне паслання надзеі, якое ў Божым слове праз літургію скіроўвае да сваіх дзяцей Касцёл. Імкнучыся далей паглыбляць наша знаёмства са Святым Пісаннем, звернемся да той захапляльнай праўды, пра якую нагадвае Папа ...

Читать далее »

Першы езуіт-беларус склаў вечныя манаскія шлюбы

10 ліпеня 2022 года ў касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску айцец Віктар Жук склаў свае апошнія манаскія шлюбы, якія прыняў правінцыял Вялікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса а. Збігнеў Лячкоўскі SJ. Айцец Віктар Жук нарадзіўся ў 1979 годзе ў Пінску, паступіў у навіцыят ордэна езуітаў у 2003 годзе дзе пачаўся яго шлях да святарскага паклікання ў манаскім жыцці. Падчас сваёй фармацыі ў ...

Читать далее »