Папская рада па новай евангелізацыі абвясціла конкурс на лепшы лагатып Святога 2025 года. Ён распачынаецца 22 лютага і будзе працягвацца да 20 мая 2022 года.
Афіцыйны лагатып павінен выражаць тоеснасць і асаблівую духоўную тэму Святога года, “утрымліваючы ў сябе тэалагічны сэнс, вакол якога развіваецца і адбываецца гэта гістарычная падзея”, — гаворыцца ў паведамленні ватыканскага ведамства.
Зазначаецца таксама, што карысная інфармацыя для стварэння лагатыпу змешчана ў лісце Папы Францішка да старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі аб абвяшчэнні Юбілею, але прывілеяванай крыніцай натхнення безумоўна павінен стаць дэвіз Святога года: «Пілігрымы надзеі».
Удзел у конкурсе змогуць прыняць усе жадаючыя, згаджаючыся з яго рэгламентам, у якім змешчаны ўсе неабходныя ўказанні для прадстаўлення ўласнай працы на разгляд журы. Больш падрабязная інфармацыя даступна на сайце www.iubilaeum2025.va, дзе ў хуткім часе з’явіцца магчымасць для запампавання файлу з уласным праектам.
Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!