8 лютага 2020 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Затым палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі галоўным чынам прысвечаны гуманітарнай сітуацыі і пошуку міру ў кантэксце канфлікту, які з 2014 года дагэтуль мучыць Украіну. У сувязі з гэтым выказваліся супольныя пажаданні, каб усе бакі праявілі найбольшую ўвагу да патрэбаў насельніцтва, якое з’яўляецца першай ахвярай насілля, а таксама адказнасць і паслядоўнасць у дыялогу.
Аудієнція Папи Франциска для Володимира Зеленського
В суботу, 8 лютого 2020 р., Папа Франциск прийняв у Ватикані Президента України Володимира Зеленського.
Опубликовано Vatican News Суббота, 8 февраля 2020 г.
Былі таксама разгледжаны тэмы, якія тычацца двухбаковага супрацоўніцтва і ўкладу Каталіцкага Касцёла, прысутнага ў краіне ў розных абрадах.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
