Сустрэча катэхетаў і настаўнікаў Віцебскай дыяцэзіі ў межах Вялікай навэнны адбудзецца ў Будславе

У першую суботу месяца, 7 студзеня 2023 года ў межах Вялікай навэнны ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца малітоўная сустрэча для катэхетаў і настаўнікаў. Сустрэчу арганізуе Віцебская дыяцэзія.

Вялікая дзевяцімесячная навэнна – асаблівая малітва, якая адбываецца паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў першыя суботы месяца ад кастрычніка 2022 года і працягнецца да чэрвеня 2023 года.

Праграма:

11.00 — Прыезд у Нацыянальны санктуарый, прывітанне пілігрымаў;

11.30 — Супольны Ружанец (катэхеты Віцебскай дыяцэзіі – с. Марыяна Гроць), магчымасць споведзі;

12.00 — Св. Імша — узначальвае біскуп Алег Буткевіч;

13.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;

13.30 — Аплатковае спатканне з кавай і пачастункам;

14.15 – Канферэнцыя: “Ты настаўнік Ізраэля і гэтага не ведаеш? (Ян 3,10) Нікадэмаў шлях ад аксіяматычнага настаўніцтва да евангелізацыйнага вучнёўства” — кс. Валерый Марціноўскі;

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (сёстры катэхэткі Віцебскай дыяцэзіі);

 — благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў;

 — благаслаўленне на заканчэнне сустрэчы.

для друку для друку