Гістарычная традыцыя дыяканату жанчын вельмі складаная, таму павінна адбыцца сур’ёзная рэфлексія па гэтым пытанні, адзначыў старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі.
У інтэрв’ю нямецкай KNA, прымеркаванаму да прызначэння новага складу каманды жанчын-дарадцаў ватыканскай дыкастэрыі, іерарх адзначыў, што дазваляе сабе разглядаць магчымасць дыяканату жанчын, аднак, нагадаў, што дыскусія аб ролі жанчын у Касцёле павінна выглядаць інакш.
“Я думаю, што акцэнт на святарстве жанчын, гэта падыход клерыкальны. Чаму б не пачаць размовы з іншых вельмі важных функцый жанчын у Касцёле? Напрыклад, вядзенне парафіі з структурнага боку, у сферы катэхізацыі, валанцёрства, фінансаў, планавання, архітэктурнага праектавання. Чаму не аддаць гэта ў рукі жанчын? Таксама ў Ватыкане, у тым ліку і на высокіх пасадах, прысутнасць жанчын можа быць большай”, — сказаў ватыканскі іерарх.
Кансультатыўная група жанчын у Папскай радзе па культуры існуе з 2015 года. 24 лютага 2019 года быў абвешчаны яе новы склад на 2019-2021 гады.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
