Раздача міласціны заўсёды была важнай часткай Вялікага посту. Для многіх людзей гэта азначае ахвяраваць грошы на дабрачынныя каталіцкія арганізацыі ці на іншую добрую справу.
Але паняцце міласціны значна глыбей. Гэта наш адказ на вучэнне Езуса, які заахвочвае нас звяртацца да людзей, якія жывуць у нястачы — не толькі за кошт нашых грошай, але за кошт нашага часу і нашых талентаў.
Вялікі пост дае нам магчымасць выхоўваць у сабе дух шчодрасці. Гэта дае нам магчымасць падзяліцца з іншымі людзьмі тым, што мы маем і тым, хто мы ёсць. Гэта ставіць нас у зносіны з іншымі і дапамагае нам зразумець, што ўсе мы з’яўляемся членамі Цела Хрыста. Добра падумайце, як вы будзеце дзяліцца сваім часам, сваімі талентамі і сваімі скарбамі падчас Вялікага посту. Майце на ўвазе словы Пана Езуса, які сам сказаў: “Больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць!” (Дз 20, 35).
Паводле simplycatholic.com
