«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску праводзіць набор слухачоў

У Мінску праводзіцца набор слухачоў на курсы «Школа сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2025/2026 навучальны год.

Курсы арганізаваныя для ўсіх ахвотных, зацікаўленых дабром сям’і. Слухачы набудуць веды, якія будуць карыснымі не толькі ў іх уласным жыцці, але і дадуць магчымасць дапамагчы іншым у крызісных сітуацыях.

Мэта навучання ў «Школе сямейнага жыцця» — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства і ў сямейнай кансультацыі.

Форма навучання завочная. Навучанне працягваецца тры з паловай гады. З’езды адбываюцца адзін раз на месяц, звычайна ў трэцюю суботу і нядзелю месяца з кастрычніка па чэрвень.

Заняткі будуць праходзіць пры сталічнай парафіі Божага Цела па адрасе: г. Мінск, вул. Герасіменкі 6.

На курсах выкладаюць кваліфікаваныя духоўныя і свецкія асобы. Пасля заканчэння «Школы сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

На кваліфікацыйную размову можна запісацца да 20 кастрычніка па тэлефонах:
+375 (44) 759 45 25 – айцец Сяргей Трысцень OCD
+375 (29) 130 18 54 — Айцец Пётр Фроштэга OCD

Для залічэння на кваліфікацыйнай размове неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў «Школу сямейнага жыцця» з матывацыяй свайго рашэння;
  • уласнаручна напісаная кароткая аўтабіяграфія;
  • рэкамендацыя ад пробашча;
  • 2 фота 3х4;
  • ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі;
  • ксеракопія пашпарта (с. 31–33).
для друку для друку