СДМ у Лісабоне: вязні вырабілі 150 канфесіяналаў з экаматэрыялаў

150 канфесіяналаў у спецыяльна абсталяваным «Парку прабачэння» будуць служыць дзеля таго, каб тысячы пілігрымаў, якія прымуць удзел у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне, змаглі прыступіць да сакраманту пакаяння і паяднання.

Вырабам канфесіяналаў займаліся зняволеныя з турмаў у Каімбры, Паса-дэ-Ферэйра і Порту. Гэтая ініцыятыва з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва паміж галоўным упраўленнем рэінтэграцыі і пенітэнцыярных службаў і Фондам СДМ у Лісабоне-2023.

У кожным канфесіянале святар будзе гатовы прыняць і выслухаць споведзь маладых пілігрымаў на розных мовах, каб яны маглі адчуць любоў і міласэрнасць Бога.

Канфесіяналы будуць выкананы з экалагічна чыстых матэрыялаў, а таксама прызначаны для маламабільных груп насельніцтва. Напрыклад, сядзенні будуць здымнымі, каб, пры неабходнасці, размясціць інваліднае крэсла. Дызайн канфесіяналаў будзе нагадваць тыповыя дамы асобных рэгіёнаў Партугаліі. Яны адкрытыя і маюць выяву крыжа і ружанца.

CREDO са спасылкай на aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку