Самая высокая ў свеце статуя Дзевы Марыі

Статуя Дзевы Марыі Міру  (Virgen de la Paz) была створана ў Венесуэле, на месцы, дзе, як вераць венесуэльцы, у 1570 годзе аб’явілася Марыя. З 1892 па 1954 год востраў Эліс быў галоўным портам уезду ў Нью-Ёрк для імігрантаў, якія спадзяваліся знайсці лепшае жыццё ў Злучаных Штатах.

Новапрыбыўшых сустракала велізарная неакласічная скульптура, якая ўвасабляла тое, чаго яны шукалі: свабоду. Некаторыя людзі адрэагавалі на гэтае відовішча воклічамі: «Мы прыбылі ў Амерыку!», «Глядзіце, мы ўжо бачым гэтую даму — Статую Свабоды!». Гэтая «дама» — медная фігура, вышынёй 46,5 метраў (з пастаментам — 93 метры).

Адкуль яна ўзялася? Гэта падарунак, які Францыя прапанавала Злучаным Штатам у 1884 годзе, хоць адкрыццё Статуі Свабоды, адбылося праз два гады: помнік трэба было перавезці з кантынента на кантынент. Яго спраектаваў французскі скульптар Фрэдэрык Агюст Бартольдзі, а пабудаваў Гюстаў Эйфель, той самы чалавек, які праз год пабудаваў знакамітую вежу ў Парыжы, названую ў яго гонар.

На працягу многіх гадоў Статуя Свабоды была самай высокай скульптурай у Амерыцы. Аднак у 1983 годзе іспанскі мастак Мануэль дэ ла Фуэнте ўсталяваў статую Марыі, заступніцу міру (Virgen de la Paz), на захадзе Венесуэлы, недалёка ад горада Трухільё.

Уражлівы помнік зроблены з бетону. Яна важыць 1200 тон і крыху вышэйшая за Статую Свабоды: вышыня статуі складае 46,72 метра, а вышыня — 1700 метраў над узроўнем мора.

Для параўнання: увесь помнік (з пастаментам) Хрыста Збавіцеля з Рыа-дэ-Жанэйра мае вышыню 38 метраў, а «польскі Хрыстос, Цар Сусвету» ў Свебодзіне — 36 метраў плюс 16 метраў насыпу.

pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку