З 11 па 13 сакавіка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.
Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў па вул. Шаўчэнкі, 6.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +37533 325 57 64 (MТС), +37529 178 36 34 (А1) – Юрый Гапонік.
