28-30 кастрычніка ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Эстэра» для жанчын і дзяўчат. Тэма — «Быць жаданай».
Курс «Эстэра» — гэта духоўныя практыкаванні для жанчын. Паколькі ў гісторыі месца жанчыны часта вызначаліся паміж крайнасцямі (ад адсутнасці ўсялякай пашаны — да фемінізму), то курс накіраваны найперш на адкрыццё паклікання жанчыны як жанчыны, жонкі і маці.
Узрост — ад 18 гадоў і старэйшыя.
Запіс трывае да 24 кастрычніка па тэлефоне +375 29 7130233 — а. Аляксандр Жарнасек МІС.
