Рух “Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові.
Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 10-12 лютага 2017 года і будзе праходзіць у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00.
Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак.
Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі: +375 29 5562635, +375 29 1408456 (Іван), +375 29 7821466 (Алена)
E-mail: sustre4y@tut.by
Больш падрабязна пра рух «Сужэнския сустрэчы» можна даведацца на сайце suvstrechi.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
