З 3 па 5 студзеня 2017 г. ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў ад 14 гадоў.
Пачатак сустрэчы ў аўторак 3 студзеня а 12.00. Жадаючыя могуць прыехаць раней – на вечар 2 студзеня.
Клерыкі духоўнай семінарыі разам са святарамі-фарматарамі абяцаюць багатую і разнастайную праграму, у якой будзе месца і на сур’ёзную малітву, і на вясёлыя калядныя конкурсы, і магчымасць раскрыць свае таленты.
Просьба да ўсіх удзельнікаў узяць з сабой спартыўную форму, а міністрантам – сваю літургічную вопратку (комжы).
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна праз наступныя кантакты:
+375 25 604 44 186; +375 29 72 73 198.
e-mail: mvds@catholic.by
кс. А. Рылка, рэктар
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!