Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на курсы, рэкалекцыі, сустрэчы, якія могуць дапамагчы чалавеку ў рэалізацыі яго хрысціянскага паклікання, у паглыбленні адносінаў з Богам. Вельмі раім выкарыстаць такую магчымасць і прапануем вам, дарагія чытачы, расклад курсаў на люты-май 2018 г.
Курс «Давід» (2–4 лютага 2018 г.)
Тэма: «Непаслухмянасць Богу — пачатак усялякага зла»
«Вінаграднік» (24 лютага 2018 г.)
«Вінаграднік» — гэта малітоўна-фармацыйная сустрэча, якая адбываецца ў Оршы больш за 5 гадоў. У праграме дзве лекцыі, святая Імша, магчымасць споведзі, а таксама малітва благаслаўлення і заступніцтва ў розных нашых патрэбах.
Курс «Назарэт» (9–11 сакавіка 2018 г.)
Тэма: «Богашуканне»
Біблійны курс «Эмаўс» (6–8 красавіка 2018 г.)
«Вінаграднік» (21 красавіка 2018 г.)
Курс «Эстэра» (4–6 мая 2018 г.)
Тэма: «Жаночае цярпенне»
«Вінаграднік» (26 мая 2018 г.)
Пачатак: субота, 10.00
Заканчэнне: субота, 20.30
Запіс абавязковы і працягваецца да 24 мая (чацвер). Запісацца можна па тэлефоне: +37529 7130233.
Адказны за сустрэчу а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца: +37529 7130233 — а. Аляксандр Жарнасек МІС
Больш інфармацыі можна знайсці на сайце www.viartannie.org, а таксама на Facebook-старонцы рэкалекцыйнага дома.
Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!