7 чэрвеня цяжкахворы кс. Міхал Лось адзначаў дзень нараджэння. Прабываючы ў анкалагічным аддзяленні святар, які зусім нядаўна прыняў пасвячэнне прэзбітэрату на шпітальным ложку, прымаў незвычайнага госця, паведамляе wpolityce.pl.
Віншаванні з нагоды свята яму асабіста склаў прэзідэнт Анджэй Дуда. Новапрэзбітэр удзяліў кіраўніку дзяржавы прыміцыйнае бласлаўленне.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!