Праз Швецыю ў Лісабон. Велапілігрымка на Сусветныя дні моладзі

Капліца Маці Божай Цудатворнага Медаліка ў Парыжы стала сімвалічным пачаткам другога этапу велападарожжа ў Лісабон у рамках праекта «Расчыніце веру». Два ўдзельнікі гэтай пілігрымкі — кс. Гжэгаж Керпец і Мар’ян Бутар маюць ужо 2 тысячы пройдзеных кіламетраў. У дарогу яны адправіліся больш за 2 тыдні таму, выбраўшы незвычайны маршрут.

Веласіпедысты дабраліся на пароме да Швецыі і адтуль адправіліся ўжо на роварах. Яны праехалі праз Швецыю, Данію, Германію, Нідэрланды і Бельгію. Так яны трапілі ў Францыю.

У сталіцы гэтай краіны яны сустрэліся з камандай веласіпедыстаў з Бельска-Жывецкай дыяцэзіі. Разам яны выправіліся ў наступны этап пілігрымкі. Ён прывядзе іх у Лурд, адтуль у Сант’яга дэ Кампастэла і далей у Лісабон на Сусветныя дні моладзі.

Маршрут пілігрымкі падзелены на 3 этапы:

1. Польшча — Францыя (1900 км.);
2. Францыя (каля 1000 км.);
3. Францыя — Партугалія (1500 км.)

Частка групы пройдзе 3 этапы, а частка 2 этапы, але большасць прыме ўдзел у апошнім этапе: ад Лурда да Сант’яга-дэ-Кампастэла і да Лісабона.

Паводле deon.pl
фота: Facebook

пераклад Марыны Ткач

для друку для друку