8 верасня ўдзельнікі групы «Бэтэль-Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонечны свет для ўсіх» у межах арт-праекта «Здраўненская палітра».
У гэтым конкурсе маладыя людзі прымаюць удзел ужо пяты раз, і гэта стала маленькай традыцыяй для нашай групы.
Мерапрыемства ўключала ў сябе адкрыццё выставы, канцэрт і паездку ў сядзібу-музей мастака І.Рэпіна «Здраўнева». Вялікім сюрпрызам і падарункам для гледачоў у гэтым годзе быў выступ лялечнага тэатра «Лялька».
Прадстаўнікі «Бэтэль-Карытас» з радасцю і цікавасцю прымалі ўдзел у гэтым конкурсе. На выставе былі прадстаўлены работы ў тэхніцы гуашы, калажа, пластылінапластыкі і вышыўкі.
Выстава праходзіць у фае Віцебскай гарадской ратушы і будзе доўжыцца на працягу месяца.
Алена Заека, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!





