Пра некаторыя асаблівасці націску ў формах розных часцін мовы

Раней мы разглядалі найбольш частотныя выпадкі парушэння акцэнталагічных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, гэта значыць, прааналізавалі тыповыя памылкі ў пастаноўцы націску. Узнятая праблема зацікавіла многіх чытачоў газеты, неабыякавых да беларускага слова. За гэты час мы атрымалі досыць шмат канкрэтных пытанняў наконт правільнасці пастаноўкі націску ў словаформах розных часцін мовы. У прыватнасці, чытачка “Каталіцкага весніка” Алена пытаецца: “Як павінна быць у множным ліку: сваты ці сваты, дзядзькі ці дзядзькі, кумы ці кумы?” Іншая чытачка – Кацярына – цікавіцца правільным націскам у формах прыметнікаў: “Кажуць, напрыклад, завадскі нумар і заводскі нумар. Або шкляныя дзверы і шкляныя дзверы. Ці тут абодва варыянты правільныя?”

Таму сёння, адказваючы на пытанні нашых шаноўных чытачоў, разгледзім больш падрабязна асноўныя асаблівасці пастаноўкі націску ў асобных формах назоўнікаў і прыметнікаў.

Націск у назоўніках

Асаблівай увагі патрабуюць словаформы з рухомым націскам. Так, у некаторых назоўніках націск можа пераходзіць з аднаго каранёвага складу на іншы. Напрыклад, назоўнік возера ў адзіночным ліку мае націск на першым каранёвым складзе, а ў множным – на другім: азёры. У спалучэнні з лічэбнікамі два, тры, чатыры лексема возера мае ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку націск на тым самым каранёвым складзе, што і ў адзіночным ліку: два возеры, тры возеры, чатыры возеры.

У шэрагу назоўнікаў націск пераходзіць з кораня на канчатак. Тут можна вылучыць некалькі падгруп. Першую складаюць назоўнікі мужчынскага роду, якія ў адзіночным ліку маюць націск на корані, а ў множным – на канчатку: брат браты, кумкумы, ротраты, вечарвечары, дзядзькадзядзькі, хутархутары і інш.

У другую падгрупу ўваходзяць аднаскладовыя лексемы мужчынскага роду, якія ў адзіночным ліку маюць націск на корані (за выключэннем меснага склону), а ў месным склоне адзіночнага і ва ўсіх ускосных склонах множнага ліку – на канчатку: бой – у баібаі, віру вірывіры, гайу гаігаі, крайу краікраі, ройу раіраі і інш.

Трэцюю падгрупу складаюць назоўнікі мужчынскага роду, якія ў назоўным (у асобных выпадках – у вінавальным) склоне адзіночнага ліку маюць націск на корані, а ва ўсіх іншых склонах адзіночнага, а таксама ў множным ліку – націск на канчатку: ключ ключаключы, цвік цвікацвікі, кавункавуна кавуны, ножнажанажы і інш.

Да чацвёртай падгрупы належаць назоўнікі мужчынскага і жаночага роду, якія ў адзіночным ліку і ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку маюць націск на корані, а ва ўсіх іншых склонах множнага ліку – на канчатку: вус вусавусы, – вусоў, зубзубазубы зубоў, ночночыночыначэй.

У значнай групе назоўнікаў націск пераходзіць з канчатка на корань. У прыватнасці, у назоўніках жаночага роду, якія маюць у адзіночным ліку націск на канчатку, а ў множным – на корані: асавосы, асака асокі, барадабароды, вярбавербы, душадушы, лаза лозы і інш. Націск можа пераходзіць з канчатка на корань і ў невялікай групе назоўнікаў ніякага роду. У адзіночным ліку такія назоўнікі маюць націск на канчатку, а ў множным – на корані: акновокны, брывобровы, валакновалокны, дуплодуплы, крылокрылы, сядло – сёдлы і інш. Названыя назоўнікі ў спалучэнні з лічэбнікамі два, тры, чатыры ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку маюць націск на канчатку: два акны, тры ці чатыры дуплы.

Націск у прыметніках

Прыметнікі характарызуюцца нерухомым націскам. Гэта значыць, месца націску прыметнікаў не змяняецца ў залежнасці ад змены іх граматычных формаў. Варыянтнасць уласцівая толькі асобным лексемам. У адных выпадках яна абумоўленая сэнсавымі адрозненнямі прыметнікаў, а ў іншых – узаемадзеяннем сістэмы націску літаратурнай мовы з акцэнталагічнымі асаблівасцямі мясцовых гаворак, што на пэўным этапе развіцця мовы паўплывала на замацаванне адпаведных акцэнтных формаў.

У прыметніках з суфіксамі -ав, -яв, -ляв, -ев націск звычайна знаходзіцца на ўтваральнай аснове: байкавы, болевы, вонкавы, вусцевы, лекавы, лічбавы, яблыневы, макавы і г.д. Параўнальна невялікую групу складаюць прыметнікі на -ав, -яв з націскам на канчатку: агнявы, берагавы, баравы, гасцявы, гукавы, нулявы, харавы, яравы і г.д. У даволі вялікай групе адыменных прыметнікаў з суфіксам націск знаходзіцца на канчатку: вушны, дзвярны, нумарны, чарапны, адкупны, нажыўны, нацяжны, намыўны і г.д.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфіксаў -ават (-яват), -авіт, -іт, -аст (-яст), -част, націск заўсёды (!) знаходзіцца на гэтых суфіксах: вуглаваты, сухаваты, чубаты, віхрасты, дуплясты і інш. У лексемах, утвораных пры дапамозе суфіксаў -ан (-ян), -мян, націск пераважна падае на суфікс: ваўняны, гліняны, цагляны, духмяны, палатняны і інш. Але ў некаторых словах з названымі суфіксамі націск паводле традыцыі захоўваецца на канчатку: дрывяны, земляны, крывяны, нутраны, скураны, шкляны і інш.

У большасці прыметнікаў, утвораных пры дапамозе суфікса -іст (-ыст), націск на суфіксе: агністы, валакністы, ганарысты, лясісты, плячысты і інш. Але разам з тым у даволі значнай групе слоў са згаданым суфіксам націск можа знаходзіцца і на ўтваральнай аснове: гліністы, каляіністы, порысты, сасудзісты, учэпісты і інш.

Практыка апошніх гадоў сведчыць, што ёсць пэўная група прыметнікаў, у якіх найбольш часта дапускаюцца памылкі ў пастаноўцы націску. Павінна быць: малы, стары, слыхавы, аднаразовы, аўсяны, біржавы, аптовы, драцяны, заводскі, уразлівы, ільняны, ценявы, бляшаны, валавы, кухарскі, хвалісты, слабы, цьмяны, абутковы, каменны, мізэрны, адкупны, брыдкі, пачварны, пахмурны, ядраны.

Спадзяёмся, што разгледжаныя вышэй прыклады паспрыяюць правільнаму выкарыстанню ў штодзённай моўнай практыцы асобных форм назоўнікаў і прыметнікаў, дзе традыцыйна назіраюцца праблемы з пастаноўкай націску.

Цяпер крыху пагаворым пра асаблівасці акцэнтуацыі ў словаформах іншых часцін мовы, у прыватнасці, дзеясловаў, дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўяў і прыслоўяў. Тым больш што чуйныя да беларускага слова чытачы “Каталіцкага весніка” задаюць цалкам слушныя пытанні. Так, у прыватнасці, сп. Аляксандр з Віцебска піша: “Як усё ж павінна быць па-беларуску: вы глядзіце навіны ці вы гледзіце навіны? Бо першы варыянт дамінуе, але ці правільны ён?” А сп-ня Наталля з Полацка цікавіцца, сярод іншага, правільным вымаўленнем прыслоўяў спакваля і запар. Паспрабуем разабрацца.

Націск у дзеясловах

У дзеясловах націск можа заставацца на тым самым складзе, што і ва ўтваральнай аснове (абедабедаць), можа пераходзіць на суфікс (белыбялець) або на прыстаўку (цягнуцьвыцягнуць) і можа размяшчацца на пэўным складзе перад суфіксам, безадносна да таго, на якім складзе ён быў ва ўтваральнай аснове (глухіглухнуць). Але, як паказвае практыка, пастаноўка націску ў інфінітыве не выклікае істотных цяжкасцяў. І наадварот, у пэўных граматычных формах дзеяслова часта дапускаюцца памылкі ў пастаноўцы націску. Так, у дзеясловах множнага ліку прошлага часу правільнымі будуць формы ўзялі, далі, аддалі, прынялі, а не ўзялі, далі, аддалі, прынялі. У дзеясловах 2-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу абвеснага ладу нарматыўнымі з’яўляюцца толькі варыянты жывяце або жывяцё (не жывеце), гледзіце або гледзіцё (не глядзіце) – і гэта адказ на пытанне сп. Аляксандра, – ідзяце або ідзяцё (не ідзеце), бераце або берацё (не бярэце), п’яце або п’яцё (не п’еце), несяце або несяцё (не нясеце) і г.д.

Націск у дзеепрыметніках

У большасці выпадкаў націск у дзеепрыметніках залежыць ад таго, рухомы ці нерухомы націск у адпаведных формах дзеяслова. Амаль ва ўсіх дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў першага прадуктыўнага класа, націск падае на той самы склад, што і ў інфінітыве: адкапаць адкапаны, заблытацьзаблытаны, намацацьнамацаны, прыдбацьпрыдбаны, намуляць намуляны і г.д. У словах прачытаны і напісаны дапускаецца варыянтная пастаноўка націску.

У дзеепрыметніках ад дзеясловаў трэцяга прадуктыўнага класа націск падае на склад, які папярэднічае суфіксу: адратавацьадратаваны, застрахавацьзастрахаваны, падкавацьпадкаваны, сапсаваць сапсаваны і інш. У многіх дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў чацвёртага прадуктыўнага класа, націск на каранёвым складзе: адварыць адвараны, загаіцьзагоены, напаіць напоены, прапусціцьпрапушчаны, склеіцьсклеены і г.д. Таксама на каранёвым складзе націск і ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў пятага прадуктыўнага класа: сплесцісплецены, падсячыпадсечаны, запрэгчызапрэжаны. Але: зберагчызберажоны, сцерагчысцеражоны.

У моўнай практыцы апошняга часу фармальна замацаваўся цэлы шэраг акцэнталагічных варыянтаў сярод дзеепрыметнікаў. Так, дапускаецца выкарыстанне наступных словаформ: абгабляваны і абгаблёваны, абкантаваны і абкантованы, абліцаваны і абліцованы, абпілаваны і абпілованы, закітаваны і закітованы, запрацаваны і запрацованы, застрахаваны і застрахованы і інш. Але ва ўсіх прыведзеных выпадках перавагу варта аддаваць першым словаформам у парах як найбольш частотным у камунікацыі і найбольш адпаведным патрабаванням культуры маўлення.

Націск у дзеепрыслоўях

Дзеепрыслоўі з суфіксамі -учы (-ючы), -ачы (-ячы), якія ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу, захоўваюць націск форм цяперашняга часу: бегаюцьбегаючы, дбаюць дбаючы, будуюцьбудуючы, цыруюцьцыруючы, бачацьбачачы, сочацьсочачы і г.д. Але ў некаторых дзеепрыслоўях месца націску адрозніваецца ад акцэнтных складоў адпаведных дзеясловаў: глядзяцьгледзячы, ляжацьлежачы, псуюцьпсуючы, вядуцьведучы, мятуцьметучы, нясуцьнесучы і інш. Некаторыя дзеепрыслоўі з націскам на апошнім складзе, якія ўтвораны ад дзеясловаў другога непрадуктыўнага класа ІІ спражэння, пад уплывам дзеепрыслоўяў з такім жа націскам, якія ўтвораны ад дзеясловаў І спражэння, маюць суфікс -учы (-ючы): імчаць імчучы, спяцьсплючы, вісяцьвісючы, дрыжацьдрыжучы, звіняцьзвінючы і інш.

У дзеепрыслоўях з суфіксамі -ўшы і -шы націск такі самы, як і ў формах прошлага часу: аддаўаддаўшы, адняўадняўшы, падмёўпадмёўшы, пашыўпашыўшы і г.д.

Націск у прыслоўях

Акцэнталагічная сістэма прыслоўяў знаходзіцца ў непасрэднай залежнасці ад акцэнталагічнай сістэмы іншых часцін мовы. Большасць прыслоўяў, якія належаць да прадуктыўных тыпаў словаўтварэння, захоўваюць націск, уласцівы таму слову, ад якога ўтварылася адпаведнае прыслоўе. І толькі ў адносна невялікай групе прыслоўяў найбольш старажытнага паходжання месца націску можа быць іншым, чым у лексеме, ад якой паходзіць тое ці іншае прыслоўе. Гэта, напрыклад, прыслоўі нехаця, аберуч, мімаходзь, досыць, насцеж, нашча, поплеч, попусту, поруч, спакваля, запар – і гэта адказ на пытанне сп-ні Наталлі, – і некаторыя іншыя.

У прыслоўях, утвораных прэфіксальна-суфіксальным спосабам ад назоўнікаў, націск застаецца пераважна на тым самым месцы, што і ў адпаведнай склонавай форме назоўніка, які ўваходзіць у прыназоўнікава-іменную канструкцыю. Аднак у некаторых прыслоўях націск пераходзіць на прыстаўку: вобзем, вобземлю, зараз, загрудкі, накрыж, нанач, сослепу, сосмеху і інш. З націскам на прыстаўцы ўжываюцца таксама прыслоўі кшталту завідна, зацемна, зажыва, засветла.

На суфікс націск падае ў прыслоўях, утвораных ад субстантываваных форм поўных якасных прыметнікаў: ушчыльную, упустую, ухаластую, урассыпную і інш.

Часта дапускаюцца памылкі ў пастаноўцы націску ў прыслоўях, суадносных з формамі роднага склону субстантываваных кароткіх прыметнікаў. Павінна быць: дачыста, дачырвана, дасыта, дабяла, дачарна, дап’яна, сцішка. У некаторых прыслоўях прэфіксальна-суфіксальнага ўтварэння месца націску такое самае, як і ў аднакаранёвых лексемах з суфіксам (, ): скосакоса, памалумала, змоладумолада. Заўважым, аднак, што ў адпаведных аднакаранёвых прыметніках націск звычайна на канчатку: касы, малы, малады.

Націск у адлічэбнікавых прыслоўях у параўнанні з адпаведнымі лічэбнікамі мае пэўныя адрозненні. Так, націск пераходзіць на прыстаўку у лексемах надвае, натрае. На прыслоўны суфікс пераходзіць націск у словах спярша, удвая, утрая.

У складаных прыслоўях, утвораных шляхам зліцця займенніка з назоўнікам, націск падае на галоўнае слова: штовечар, штовясну, штолета, штоночы, штодня і інш. Складаныя прыслоўі, утвораныя шляхам паўтарэння аднолькавых слоў з далучэннем адмоўя або прыназоўніка да другога кампанента, традыцыйна маюць адзін націск. Ён падае або на адмоўе ці прыназоўнік (дзе-недзе, раз-пораз, сам-насам, перш-наперш, крыж-накрыж), або на другі кампанент: калі-нікалі, дзе-нідзе, як-ніяк.

Такім чынам, мы дастаткова падрабязна разгледзелі пэўныя асаблівасці пастаноўкі націску ў словаформах розных часцін мовы. Спадзяёмся, што гэтая інфармацыя будзе карысная і паспрыяе цікавасці да культуры беларускага слова, паслужыць штуршком да больш якаснага засваення нашай мовы.

Юрась Бабіч, кандыдат філалагічных навук

для друку для друку