Piligrymka.by прапануе правесці гэты год у незабыўных духоўных падарожжах з малітвай і прыемнай кампаніяй. У нас заўсёды прысутнічаюць малітва і размовы на жыццёвыя тэмы, якімі кіруе святар!
Агульнанацыянальная пілігрымка ў Рым з нагоды 100-годдзя нараджэння св. Яна Паўла ІІ са святой Імшой з Папам Францішкам у Ватыкане.
Час: восень 2020 г.
Пілігрымкі на Мальту, у Францыю (Лурд), Швецыю, Боснію і Герцагавіну (Меджугор’е), Чэхію і Славакію (спадчына св. Кірыла і Мяфодзія) і многія іншыя…
Пілігрымка ў Фаціму да Маці Божай з наведваннем Ліхеня, Кёльна, Парыжа, Люрда, Сантʼяга дэ Кампастэла, Фацімы, Лісабона, Барселоны, Падуі і Чэнстаховы.
Час: 28 верасня ̶ 13 кастрычніка 2020 г.
Унікальная пілігрымка ў Мексіку да Маці Божай Гвадэлупскай, святыні ўсёй Лацінскай Амерыкі. Пазнаёмімся з культурнай спадчынай Мексікі дахрысціянскага перыяду і распаўсюдам хрысціянства ў Новым Свеце. Наведаем самую вялікую базыліку дзвюх Амерык у Мехіка, санктуарый у Гвадэлупе, Пуэбла (улюбёны горад Яна Паўла ІІ), піраміды ацтэкаў, Тэатыўакан, Сачымілька, Кэрэтара, Таска, касцёл Маці Божай Тананцінтла… Пасля насычанай праграмы, запланаваны трохдзённы адпачынак у Акапулька на Ціхім акіяне.
Час: 22 лістапада ̶ 4 снежня 2020 г.
Каб узяць удзел у пілігрымцы патэлефануйце нам: Velcom (29) 6020098, МТС (29) 7080078.
Усе праграмы пілігрымак ̶ на сайце www.piligrymka.by.
ДАВЕДКА ПРА АРГАНІЗАТАРАЎРыма-каталіцкая парафія св. Язафата Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту, у Ізраіль і Мексіку. Каардынатар пілігрымак – кс. Вячаслаў Барок. Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.
