Пасля публікацый у прэсе і малітваў святара з Навагрудка не сталі забіраць у войска

22 мая пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку кс. Юрый Жэгарын паведаміў, што вікарыя кс. Дзмітрыя Мальца прызываюць на тэрміновую службу ў войска, інфармауе Katolik.life. У інтэнцыі ксяндза Дзмітрыя цэлебравалі святую Імшу, а пасля таго, як інфармацыя аб прызыве святара ў войска была абнародавана ў прэсе, многія вернікі маліліся, каб вікарый застаўся ў парафіі.

23 мая ксёндз Юрый апублікаваў відэа і напісаў, што ранкам вікарый прыбыў ў лідскі ваенкамат і быў скіраваны ў Гродна.

Як стала вядома, 26-гадовага кс. Дзміртыя не сталі забіраць у войска і ён вернецца да служэння ў касцёле. «Добрая навіна! Ксяндза Дзмітрыя не возьмуць у армію. Хвала Езусу!», – падзяліўся ксёндз Юрый Жэгарын.

Сам святар пакуль гэта не каментуе – з якой фармулёўкай скасавалі прызыў, не вядома. Як даведаўся Katolik.life з неафіцыйных крыніц, яго паклалі ў шпіталь для медыцынскага назірання.

для друку для друку