Яна адбудзецца 26 жніўня 2023 года на тэматыку “Езу, у сэрцы Ты маім”. Арганізатары запрашаюць дзяцей і моладзь перажыць разам гэты напружаны дзень з Езусам і запрасіць Яго ў сваё сэрца.
Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў.
Час правядзення: 26.08.2023 (субота) — 10.00-20.00. Рэгістрацыя — да 9.30.
Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. У гэты час удезльнікі вучацца жывой размове з Богам з дапамогай малітвы, адкрываюць у сабе камандны дух адзінства і ўзаемнай павагі, ствараюць сапраўдную сям’ю Божых дзяцей, імкнуцца не столькі перамагаць, колькі дапамагаць, быць вернымі і адкрытым на патрэбы іншых.
У праграме: св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, канферэнцыя, Вяночак да Божай Міласэрнасці, св. Ружанец, спаборніцтвы, майстар-клас і вясёлы вечар, узнагароды.
Хатняе заданне: візітная картка парафіі (10 хвілін; культ Сэрца Езуса ў нашай парафіі)
Конкурс песні: калектыўны спеў (дуэт, трыа, гурт) – паводле тэматыкі Парафіяды.
Спаборніцтвы:
- біблійны конкурс — па кнізе Ёны
- конкурс ведаў — па гісторыі Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
- спорт — футбол, валейбол, настольны тэніс
Кошт Парафіяды: малітва св. Ружанца ў інтэнцыі арганізатараў і ахвярадаўцаў.
Колькасць удзельнікаў: 10 + 1 адказны (можа быць некалькі каманд з адной парафіі).
Абавязкова ўдзельнікам Парафіяды мець з сабой ружанец, добры настрой і жаданне вытрымаць.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл: +37529 216-99-82 – кс. Валерый.
