Яна адбудзецца 9-10 жніўня 2022 года на тэматыку “Маці Божая, якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!”.
Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў, месца правядзення: Глыбокае, в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат).
Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі нашай дыяцэзіі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. Падчас Парафіяды, дзеці і моладзь вучацца жывой размове з Богам з дапамогай малітвы, адкрываюць у сабе камандны дух адзінства і ўзаемнай павагі, ствараюць сапраўдную сям’ю Божых дзяцей, імкнуцца не столькі перамагаць, колькі дапамагаць, быць вернымі і адкрытым на патрэбы іншых.
У праграме: вечаровая адарацыя з працэсіяй, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы, конкурс ведаў, наведванне святыняў г. Глыбокага, вясёлы вечар і незабыўная праграма. Усе конкурсы праводзяцца паводле намінацыі: ТЭАТР-СТАДЫЁН-СВЯТЫНЯ.
ТЭАТР:
- Візітная картка (наша парафія падчас пандэміі…,пажаданы крэатыў) -10 хвілін;
- Конкурс песні Sacro Song (1 спеў, сола, выключна рэлігійны, пажадана Марыйны і на беларускай мове);
- Конкурс малюнка (Марыя ў маім жыцці);
- Плэй-стэйшан – (2 чалавекі з каманды)
- Вясёлы вечар з аніматарамі.
СТАДЫЁН:
- Камандныя ўзнагароды: футбол (5 чалавек); валейбол (5 чалавек); пляжны валейбол (2 чалавекі (1 хлопец+1 дзяўчына)); баскетбол (5 чалавек);
- Бег – 100 м., Бег – 60 м., Бег 400 м. (асобна дзяўчаты і хлопцы);
- Прыжкі ў даўжыню з месца (асобна дзяўчаты і хлопцы);
- Прыжкі ў даўжыню з разбега (асобна дзяўчаты і хлопцы);
- Кіданне мяча (1 дзяўчына і 1 хлопец);
- Бадбінтон (1 дзяўчына і 1 хлопец);
- Настольны тэніс (1 дзяўчына і 1 хлопец);
- Настольны футбол (2 чалавекі без розніцы);
- Дарц (1 дзяўчына і 1 хлопец);
- Шашкі (1 дзяўчына і 1 хлопец);
СВЯТЫНЯ:
- Св. Імша;
- Адарацыя;
- Канферэнцыі;
- Працэсія;
- Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- Святы Ружанец;
- Малітвы на працягу дня;
- Біблійны конкурс (Евангелле паводле Лукі – Марыйная тэматыка) — 45 хвілін;
- Гісторыя Касцёла (абраз Маці Божая, якая развязвае вузлы людскога жыцця) – 45 хвілін;
- Наведванне святыняў Глыбокага;
Памятайма!
Падчас Парафіяды няма ўзрастовай катэгорыі, толькі адзін удзельнік з каманды можа ўдзельнічаць: хлопцы і дзяўчаты асобна.
9 жніўня – РЭГІСТРАЦЫЯ (10.00-11.30) – Дзеркаўшчына (альтанка) — атрымоўваем набор удзельніка Парафіяды.
Сёлета VI Парафіяда 2022 года будзе праходзіць толькі два дні, таму вырашана, што першы дзень Парафіяды будзем перажываць у Дзеркаўшчыне, а другі дзень Парафіяды (пасля снядання) адбудзецца ў Глыбокім, там жа будзе ўзнагарода і заканчэнне Парафіяды ў 19 гадзін.
Арганізатары забяспечваюць: пасілак, начлег, праграму, транспарт, набор удзельнікаў Парафіяды, дом культуры і стадыён, узнагароды.
Кошт Парафіяды: малітва за арганізатараў і аніматараў “Тваёй абароне аддаемся…”
Неабходныя дакументы: Дазвол бацькоў, ксэракопія пашпарту кожнага ўдзельніка Парафіяды, спісак удзельнікаў Парафіяды (усе гэтыя дакументы падаем пры рэгістрацыі).
Колькасць удзельнікаў: 9 + 1 адказны.
Абавязкова ўдзельнікам Парафіяды мець з сабой ружанец, спальнік і добры настрой!
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл: +37529 216-99-82 – кс. Валерый.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!