Парафія ў Варапаеве сустрэла спісы цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі

Варапаеўская парафія святога Міхала Арханёла і Благаслаўлёнага Біскупа Міхала Козаля (Пастаўскі дэканат) стала 120-м месцам сустрэчы пілігрымуючых спісаў цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі за 4 гады іх перэгрынацыі па нашай краіне.

 Так, 13-м лістападаўскім днём, калі ў парафіі адбываецца асаблівае ўшанаванне Маці Божай Фацімскай з нагоды апошняга Яе аб’яўлення ў Фаціме – нябесную Заступніцу тутэйшыя вернікі з радасным чаканнем прывіталі разам са сваім душпастырам ксёндзом Аляксеям Вяцкевічам SCJ.

Пробашч парафіі выказаў, што “Як добра, што сёння, падчас набажэнства ў гонар Фацімскай Маці Божай, да нас у розных цудоўных абразах прыйшла Марыя, якая нас вельмі любіць”.

 

Разам з іконамі ў Варапаева прыбыў яе духоўны кіраўнік, ксёндз Станіслаў Станеўскі. Звяртаючыся да прысутных вернікаў, святар нагадаў аб двух аспектах хрысціяніна, такія як вера і малітва.

Вера як поўны давер волі Пана Бога, па прыкладу паслухмянасці і пакоры Найсвяцейшай Багародзіцы, Якая прыкладам свайго жыцця паказвае нам, як нам трэба жыць і чым кіравацца. Яна заўсёды побач з Езусам Хрыстом. І малітва, поўная веры, творыць цуды. “Таму Маці Божая заклікае нас прыходзіць да Яе і дзяліцца сваімі клопатамі і цяжкасцямі. Яна выслухае нашыя радасці і падзяку. Яна заўсёды чакае нас…”, – дадаў святар.

 

Завяршылася набажэнства спевам «Ave, Ave, Ave Maria…» праслаўляючы Маці Божую з запаленымі свечкамі ў руках вернікаў.

Абразы для ўшанавання вернікамі застануцца ў варапеўскім касцёле да 29 лістапада. У 11 гадзін там адбудзецца Іша-падзякі за перэгрынацыю, а ў 14:00 іх прывітаюць у навапабудаванай пастаўскай святыні Езуса Міласэрнага.

Тэкст і фота: Віктар Ведзень

для друку для друку