17 верасня ў парафіі ў Новым Пагосце (Шаркаўшчынскі дэканат) адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць, прысвечаная атрыманню святым Францішкам стыгматаў, што адбылося 17 верасня 1223 года.
Падчас малітвы на гары Альверна святому з’явіўся вобраз укрыжаванага серафіма. Калі ж гэты вобраз знік, на руках, нагах і грудзях Францішка засталіся стыгматы – раны на ўзор ранаў укрыжаванага Хрыста. Таму абраз, на якім адлюстравана гэта падзея, ёсць і ў касцёле ў Новым Пагосце.
У другой палове ХІХ стагоддзя касцёлам у Новым Пагосце некаторы час апякаваліся манахі-францішкане. З тых часоў і ўзнікла ў парафіі традыцыя – ушаноўваць дзень атрымання святым Францішкам стыгматаў. Урачыстасці заўсёды папярэднічала саракагадзіннае набажэнства, калі на працягу гэтага часу вернікі маліліся ў касцёле. Праўда, потым традыцыя перарвалася. І вось у 2016 годзе адбылося яе адраджэнне.

Фота кс. Аляксея Асона, 2016 год
Расклад супольных набажэнстваў, паміж якімі будзе цішыня
16 верасня, чацвер:
0.00 — святая Імша, выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, пачатак Адарацыі
3.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
7.00 – Гадзінкі да Маці Божай
8.00 – Святая Імша, канферэнцыя, споведзь
9.00 – Ружанец
12.00 – Анёл Панскі
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
18.00 – святая Імша, канферэнцыя, споведзь
21.00 – Ружанец, споведзь
17 верасня, пятніца
0.00 – Анёл Панскі
3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
7.00 – Гадзінкі да Маці Божай
8.00 – святая Імша, канферэнцыя, споведзь
9.00 – Ружанец
12.00 – Анёл Панскі
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
17.20 – Найсвяцейшы Сакрамант будзе часова схаваны
17.30 – Ружанец
18.00 – урачыстая святая Імша, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам.
Увесь гэты час наш касцёл будзе адчынены для ўсіх, каб кожны мог звярнуцца да Бога ў цішыні альбо разам з іншымі удзельнічаючы ў супольнай малітве. Цішыні будзе шмат.
