Папа прыняў польскага прэзідэнта

5 верасня 2025 года ў ватыканскім Апостальскім палацы адбылася сустрэча Льва XIV з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.

Пасля сустрэчы з Папам польскі лідар таксама правёў перамовы з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Паводле афіцыйнага паведамлення Залы Друку, падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі засяродзіліся на грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, «звяртаючыся ў прыватнасці да каштоўнасцей, на якіх грунтуецца польскае грамадства, і неабходнасці будаваць кансэнсус перад абліччам выклікаў, на якія трэба адказваць».

У працягу размовы былі закранутыя пытанні міжнароднага характару, з асаблівай увагай да канфлікту ва Украіне і бяспекі Еўропы.

Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку