Папа Францішак прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо

25 ліпеня 2021 г., падчас традыцыйнай нядзельнай малітоўнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо.

“У гэтую пятніцу ў Токіо пачаліся 32-я Алімпійскія гульні. Няхай у перыяд пандэміі Спаборніцтвы стануць знакам надзеі, знакам усеагульнага братэрства ў духу здаровай канкурэнцыі.

Няхай Бог благаславіць арганізатараў, спартсменаў і ўсіх, хто супрацоўнічае на карысць гэтага вялікага свята спорту!”, — пажадаў Святы Айцец.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку