Звяртаючыся да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, Папа Францішак заахвоціў да творчага пошуку шляхоў пераадолення крызісу.
“Мы рухаемся ад крызісу да крызісу”, — заўважыў Пантыфік ў адмысловым відэазвароце да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. Яны пройдуць у пачатку жніўня 2023 года.
“Мы выйшлі з пандэмічнага крызісу і ўвайшлі ў крызіс эканамічны, а цяпер знаходзімся ў самым эпіцэнтры ваеннага крызісу – самай горшай з усіх катастроф, што могуць здарыцца!” — заявіў Святы Айцец, спасылаючыся на цяжкі для чалавецтва гістарычнага перыяд.
“Крызісы пераадольваюцца разам, а не ў адзіночку. Крызісы – гэта выпрабаванне для нас, каб мы маглі выйсці з іх лепшымі. Мы не застаёмся пасля крызісу такім ж, выходзім з яго або лепшымі, або горшымі”, — падзяліўся сваёй думкай, якую агучваў неаднаразова, Святы Айцец. Ён пажадаў маладым людзям рэалізаваць першы варыянт.
Дзелячыся з моладдзю сваім меркаваннем аб тым, якой павінна быць падрыхтоўка да Сусветных дзён, Папа Францішак заклікаў, каб яна была “свежай” і “творчай”. Лісабонская сустрэча, як адзначыў Пантыфік, не павінна застацца ў цені папярэдніх.
Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!