25-27 жніўня адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы.
У гэты неспакойны для ўсяго свету час, Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, свайго народу і ўсяго свету. Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што, калі яны не навернуцца, іх чакае вялікая кара. Свет заблукаў адыходзячы ад Бога і маральных законаў. Марыя просіць чалавецтва аб навяртанні і пакуце, каб пазбегнуць кар, якія Бог падрыхтаваў для грэшнага чалавецтва. У візіі з трэцяй фацімскай таямніцы з’явіўся анёл, які трымаў у сваіх руках вогненны меч. Ён паказваў правай рукой на зямлю і тройчы прамовіў моцным голасам: пакута, пакута, пакута!
У сваім другім з’яўленні, анёл не толькі заклікаў дзяцей да малітвы, але хацеў каб “дзеці пастаянна ахвяравалі Найвышэйшаму малітвы і вырачэнні”. Люцыя, адна з візіянерак, тады запытала: “Як мы павінны рабіць вырачэнні?”, а анёл адказаў: “з усяго, наколькі можаце, чыніце з сябе ахвяры як кампенсацыю за грахі, якімі Бог абражаецца і для таго, каб выпрасіць навяртанне грэшнікаў”.
Парафія св. Міхала ў Навагрудку дае добрую магчымасць, каб перажыць супольныя рэкалекцыі пакуты і пакаяння не толькі за сябе, але і за грахі тых людзей, якія не давяраюць і не каюцца. У праграме рэкалекцый будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пакутная пілігрымка да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, пакутны Крыжовы шлях і іншыя супольныя пакутныя набажэнствы.
Месца правядзення: Касцёл Святога Міхала Арханёла, вул. Міцкевіча 1, г. Навагрудак.
Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі: +37544 771-99-83 — Марына
Ніжэй прапануем наступную праграму, у якой магчымыя невялікія змены:
Пятніца, 25 жніўня:
18:00 – св. Імша
19:30 – вячэра
20:00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі і малітвы прыніжэння
21:00 – пакутны Крыжовы шлях
23:30 – малітва прыніжэння і пачатак усяночнай малітвы адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
Субота, 26 жніўня:
08:00 – супольнае заканчэнне начной адарацыі
08:30 – сняданак
11:00 – чытанне і разважанне Божага слова (у касцёле)
12:15 – Анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі
13:00 – абед
14:00 – пакутнае набажэнства
14:40 – споведзь
15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15:30 — канферэнцыя пра ружанец і яго моц
16:30 – Святы Ружанец
18:00 – св. Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве
19:30 – вячэра
20:30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту
22:00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі
23:00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
Нядзеля, 27 жніўня:
07:30 – заканчэнне адрацыі
08:00 – сняданак
08:45 – канферэнцыя пра вартасць удзячнасці Богу
10:00 – святая Імша падзякі і заканчэнне
Прапануецца:
- падчас рэкалекцый пост на вадзе або на хлебе і вадзе
- злажыць пакаяльную матэрыяльную ахвяру за сябе на духоўныя мэты
- добра падрыхтавацца да святой споведзі
- абавязкова мець з сабой Біблію, ружанец
