Пачаўся запіс на IX Ружанцовы кангрэс

4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе IX Ружанцовы кангрэс Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці”.

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо дзевятага Ружанцовага кангрэса, як заўсёды паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці». Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, a асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў і звязаных з салезіянамі.

Просьба аб малітве ў інтэнцыі добрых плёнаў Кангрэса!

Праграма Ружанцовага кангрэса – 4 кастрычніка 2025 г.

(Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4)

  • 9.30 – 10.15 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 10.20 — Адкрыццё кангрэса;
  • 10.30 – 11.10 — Даклад: «Марыя ў жыцці і місіі св. Яна Боско – Маці, Настаўніца і Кіраўніца» – кс. Артур Ляшнеўскі SDB;
  • 11.15 – 11.55 — Даклад: «Марыйнасць у духоўным вопыце св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло – жаночы твар салезіянскай святасці» – с. Дар’я Еўтухоўская FMA.

Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

  • 12.15 – 13.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамнту – cвяты Ружанец;
  • 13.00 – 14.00 — (сумеснае фота) Абед;
  • 14.00 – 14.40 — Даклад: «Александрына да Коста – сведка сілы Марыі ў пакліканні свецкага салезіяніна супрацоўніка» – сям’я салезіян супрацоўнікаў Вераніка і Эдвард Рогач;
  • 14.40 – 15.20 — Даклад: «Плёны марыйнай духоўнасці: святасць моладзі ў асобах бл. Лаўры Вікунья і св. Дамініка Савіё» – спадарыня Дар’я Купцова.

Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

  • 15.30 – 16.00 — Перапынак;
  • 16.00 – 16.40 — Прэзэнтацыя салезіянскіх рэліквiй і літаратуры;
  • 16.40 — Падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 17.00Святая Імша на завяршэнне Кангрэса пад кіраўніцтвам Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і біскупа Александра Яшэўскага.

Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да каньца верасня. Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

  • імя, прозвішча;
  • мясцовасць, назва парафіі;
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе;
  • кантактны нумар тэлефона.

Кантакты: айцец Раман Шульц ОР тэл.: +375 (29) 291 92 11 (Viber, Telegram)

e-mail: schulzop@gmail.com

для друку для друку