Гэта адбылося ў чацвер 31 мая пасля вячэрняй святой Імшы.
Вернікі прайшлі па вуліцах горада, дзе былі ўсталяваныя чатыры алтары. Пры кожным з іх былі былі прачытаныя ўрыўкі з Евангелля і кароткія малітвы.
Адметна, што працэсія прайшла па вуліцах Камуністычная, Піянерская, Камсамольская і Савецкая. Здаецца, ужо прыйшла пара расстацца з савецкай спадчынай, але ўжо тое, што каталіцкая працэсія праходзіць па такіх вуліцах, дае надзею, што прыйдзе час, калі гэта недарэчнасць будзе выпраўлена.
Урачыстасць Божага Цела адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Святой Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езусам Хрыстом быў устаноўлены сакрамант Эўхарыстыі.
Каталіцкі Касцёл святкуе гэту ўрачыстасць з ХІІІ стагоддзя пасля аб’яўленняў бласлаўлёнай Юліяне (1193–1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак пад Льежам у Бельгіі. У 1246 годзе льежскі біскуп устанавіў свята Божага Цела для сваёй дыяцэзіі.
Свята хутка стала набіраць папулярнасць, і ўжо ў 1264 годзе Папа Урбан IV устанавіў яго для ўсяго Касцёла. У хуткім часе гэта свята стала суправаджацца ўрачыстымі працэсіямі. Першыя працэсіі праходзілі ў Кёльне, а з XV стагоддзя гэта традыцыя распаўсюдзілася на шматлікія еўрапейскія краіны.
Зміцер Лупач, тэкст
Марына Сінкевіч, фота, strinitas.com
Зміцер Лупач, Леанід Юрык, відэа
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!



















