Па выніках парламенцкіх выбараў, якія нядаўна прайшлі ў Паўднёвай Карэі, на кіруючых пасадах апынуўся самы высокі працэнт каталікоў за ўсю гісторыю. Улічваючы прадстаўнікоў кіруючай і апазіцыйнай партый, здаецца, што нават тыя карэйцы, якія прытрымліваюцца розных палітычных поглядаў, сыходзяцца ў сваіх рэлігійных поглядах.
Як паведамляе Aleteia са спасылкай на UCA News, на выбарах 10 красавіка католікі атрымалі 53 месцы ад Дэмакратычнай партыі Карэі і яшчэ 16 ад кіруючай партыі ўлады народа. Яшчэ 11 католікаў занялі месцы ў парламенце як прадстаўнікі партыі новых рэформаў.
Агульная колькасць новаабраных дэпутатаў-католікаў у парламенце Паўднёвай Карэі дасягнула 80, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам за ўсю гісторыю выбараў.
На выбарах 2024 года агульная колькасць католікаў павялічылася і цяпер яны складаюць 27% ад 300-мясцовага парламента — у параўнанні з 25% у 2020 годзе. Гэтая доля амаль дакладна адлюстроўвае колькасць хрысціян у Паўднёвай Карэі, якая складае каля 28% насельніцтва, з якіх 11% з’яўляюцца католікамі.
Паводле credo.pro
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!