Спецыяльныя транспартныя сродкі, з улікам рэкамендацый ватыканскай жандармерыі і авіяперавозчыка, былі выраблены італьянскай кампаніяй.
Два ўнікальныя электрамабілі — вынік спалучэння інжынернага праектавання і высокай кампетэнтнасці і ручной працы людзей, якія ствараюць эксклюзіўныя транспартныя сродкі для прыватных паездак Святога Айца, і перш за ўсё для выкарыстання падчас апостальскіх падарожжаў. Такі падарунак Папе Льву XIV прыгатавала каманда італьянскай кампаніі «Exelentia»разам з групай»Club Car».
Дэлегацыя, у якую ўваходзілі прадстаўнікі абедзвюх кампаній — як кіраўнікі, так і механікі, якія працавалі на вытворчасці, — асабіста перадала электрамабілі Святому Айцу ў пачатку ліпеня 2025 года падчас яго візіту ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль-Гандольфа, паведамляе Vatican News.
Стандарты бяспекі і ўстойлівага развіцця.
Два спецыяльныя транспартныя сродкі, створаныя на базе электрамабіля вытворчасці Garia, якая ўваходзіць у групу Club Car, былі персаналізаваны ўручную.
Была праведзена дбайная тэхнічная апрацоўка, якая, у прыватнасці, уключала павышэнне агульнай экалагічнасці транспартнага сродку, а таксама дасягненне найвышэйшых стандартаў бяспекі — улічваючы неабходнасць перавозкі на борце самалёта падчас міжнародных паездак Папы.
Уваходныя дадзеныя для рэалізацыі праекта паступілі ад ватыканскай жандармерыі, якая ўхваліла яго асобныя этапы. Камандная праца была накіравана на захаванне максімальнай эфектыўнасці, што падкрэслівалася кампактнымі памерамі і манеўранасцю транспартнага сродку, асабліва пры руху ў абмежаванай прасторы і на маршрутах з высокай шчыльнасцю пешаходаў.
Зручная транспарціроўка.
Гэтыя электрамабілі можна зручна і бяспечна перавозіць самалётамі, якія ажыццяўляюць далёка магістральныя рэйсы, без неабходнасці іх разборкі, што значна палягчае пасадку і разгрузку і скарачае час лагістыкі. Значны ўклад у ўнікальнасць праекта зрабіла авіякампанія «ITA Airways», якая дапамагла вызначыць тэхнічныя характарыстыкі, у прыватнасці, памеры абсталявання і крапежныя элементы, неабходныя для пагрузкі на самалёт.
Акрамя таго, для павышэння зручнасці выкарыстання быў мадыфікаваны кузаў: дададзены пярэдняя ручка і бакавыя апоры, размешчаныя пад падлакотнікамі. Гэта павінна забяспечыць надзейнае ўтрыманне і зручнасць пры пасадцы і высадцы з транспартнага сродку, які цяпер лепш падыходзіць для падтрымкі і суправаджэння публічных выступаў Святога Айца.
credo.pro
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
