2020 год быў абвешчаны годам св. Яна Паўла II. 18 мая будзе адзначцца 100-годдзе з дня яго нараджэння. З гэтай нагоды Інстытут міжкультурнага дыялогу імя Яна Паўла II у Кракаве падрыхтаваў гімн Пантыфіку у знак пашаны з красамоўнай назвай «Ніхто не заменіць Цябе».
Для запісу песні былі запрошаны вядомыя артысты польскай музычнай сцэны: Кася Мось, Дарота Асіньска, Наталля Рубісь, Войцех Кугоўскі, Марэк Пекарчык, Матэўш Зюлко. Музыку на словы Марка Дуткевіча напісаў Рамуальд Ліпко — адзін з найважнейшых творцаў польскай поп-музыкі за апошнія дзесяцігоддзі.
Прэм’ера музычнага кліпа, а таксама афіцыйнае адкрыццё святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Папы адбылося 4 студзеня 2020 года ў Кракаўскай оперы падчас XI Каляды з Янам Паўлам II. Арганізатары лічаць, што песня стане сапраўдным гімнам 2020 года.
Па матэрыялах сайта Aleteia
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!